Steyr AUG (Armee Universal Gewehr — армейская ўніверсальная вінтоўка), Steyr AUG 77 — комплекс стралковай зброі, выпушчаны ў 1977 годзе аўстрыйскай кампаніяй Steyr-Daimler-Puch (цяпер Steyr-Mannlicher AG & Co KG (Штэйр Манліхер)). Прыняты на ўзбраенне такімі краінамі, як Аўстрыя, Новая Зеландыя, Люксембург і Ірландыя. У Аўстраліі вінтоўка выпускаецца па ліцэнзіі пад маркай F88. Мае зменныя ствалы рознай даўжыні: асноўны 508 мм, а таксама скарочаныя ствалы 350 мм і 407 мм і цяжкі ствол 621 мм.

Steyr AUG

Апісанне
Тып: Аўтамат
Краіна:  Аўстрыя
Гады эксплуатацыі: 1978 - наш час
Гісторыя мадэлі
Канструктар: Хорст Весп, Карл Вагнер, Карл Мёсэр
Характарыстыкі
Маса, кг:

3.6 кг (стандартная вінтоўка);

  • 4.07 кг (стандартная з поўным магазінам)
Даўжыня, мм: 790мм (стандартная вінтоўка)
Даўжыня ствала, мм: 508мм (стандартная вінтоўка)
Колькасць нарэзаў ствала 6
Нарэзка ствала: правабокавая
Патроны: 5,56х45 мм
Тып агню: Адзінкавы, аўтаматычны
Хуткастрэльнасць, стрэлаў/хв: 680–750
Боезабеспячэнне: магазін на 30 патронаў
Прыцэльная дальнасць стральбы, м: 300 м
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона
Пачатковая хуткасць кулі, м/с: 970 м/с

У дадзенай вінтоўцы ўжыта схема кампаноўкі «Бул-пап», пры якой магазін і затворны вузел размешчаны ззаду чапяльніка кіравання агнём і спускавога гапліка. Ёсць два рэжыму агню: агонь адзінкавымі выстраламі і аўтаматычны агонь. Таксама магчымая мадэрнізацыя для вядзення агню адзінкавымі і з адсечкай па 3 выстралы.

Перакладчыка рэжымаў агню няма. Выбар рэжымаў ажыццяўляецца глыбінёй націску на спуск. Слабы націск прыводзіць да адзінкавага выстрала. Націск да ўпора выклікае аўтаматычны агонь адвольнай чаргой.

Аўтамат можа быць выкарыстана для стральбы вінтовачнымі гранатамі.

На вінтоўку можа ўсталёўвацца амерыканскі 40-мм падствольны гранатамёт M203 (магчыма толькі на мадэфікацыю AUG M203).

Спасылкі правіць