Тахіны

(Пасля перасылкі з Tachinidae)

Тахі́ны[1], вожыка-мухі[1], мухі-скаралёткі[1] (Tachinidae) — шматлікае паўсюдна распаўсюджанае сямейства караткавусых двухкрылых насякомых, якое ўключае ў сябе больш за 8200 вядомых відаў. Лічынкі большасці відаў — унутраныя паразітоіды насякомых. Некаторыя з іх выкарыстоўваюцца ў якасці біялагічнага сродку барацьбы са шкоднымі беспазваночнымі (каларадскім і японскім жуком, няпарным шаўкапрадам[2]).

Тахіны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tachinidae Robineau-Desvoidy, 1830

Падсямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  152643
NCBI  27474
EOL  9019
FW  206947

Апісанне

правіць

Даўжыня цела прадстаўнікоў сямейства 3—20 мм. Цела пакрыта шчацінкамі (адсюль другая назва). Форма брушка яйкападобная або конусападобная. Брушка складаецца з 4 кольцаў. Апошні членік вусікаў сціснуты з бакоў. Імага актыўныя ў сонечнае цёплае надвор’е і часта сустракаюцца на кветках раслін, дзе сілкуюцца нектарам. Для некаторых відаў уласцівы змрочны перыяд актыўнасці.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць