«The Hanging Tree» (з англ. — «Дрэва шыбеніка») — песня амерыканскага кампазітара Джэймса Ньютана Ховарда, напісаная для фільма «Галодныя гульні: Сойка-перасмешніца. Частка 1» і праспяваная актрысай Джэніфер Лоўрэнс, выканаўцай ролі Кітніс Эвердзін. Аўтарства тэксту песні належыць пісьменніцы Сьюзен Колінз, суаўтарамі музыкі выступілі Джэрэмая Фрэйц і Уэслі Шульц — удзельнікі індзі-фолк гурта «The Lumineers»[1][2].

The Hanging Tree
Выканаўца Джэймс Ньютан Ховард пры ўдзеле Джэніфер Лоўрэнс
Дата выпуску 24 лістапада 2014
Жанр Інды-фолк
Мова песні англійская
Працягласць 3:38
Лэйбл Republic Records
Аўтары Джэймс Ньютан Ховард, Сьюзен Колінз, Джэрэмая Фрэйц, Уэслі Шульц
Кампазітар
Прадзюсар
Трэк-ліст альбома «The Hunger Games: Mockingjay – Part 1 (Original Motion Picture Score)»
«District 12 Ruins»
(10)
«The Hanging Tree»
(11)
«Peeta’s Broadcast»
(12)

Песня была выпушчана лэйблам «Republic Records» у складзе саўндтрэка фільма 24 лістапада 2014 года[3]. Праз два тыдні, 9 снежня, песня была выдадзена ў якасці асобнага сінгла.

«The Hanging Tree» атрымала пераважна станоўчыя водгукі музычных крытыкаў. Рэцэнзенты высока ацанілі вакал Лоўрэнс, падмецілі падабенства з апалачскай музыкай[en], а таксама адзначылі, што песня выдатна працуе ў якасці балады пра забойства[en]. У камерцыйным плане песня атрымала поспех міжнароднага ўзроўню, дасягнуўшы вяршыні хіт-парадаў на некалькіх рынках, у тым ліку ў Аўстрыі, Венгрыі і Германіі. Песня дасягнула 12-га месца ў хіт-парадзе Billboard Hot 100 і 20-га — у брытанскім Official Charts Company[en]. «The Hanging Tree» быў удастоены звання плацінавага дыска ў Канадзе і Германіі, а ў ЗША ўдастоіўся гэтага статуса двойчы.

Паходжанне песні правіць

Тэкст песні напісаны Сьюзен Колінз і ўпершыню з’явіўся ў рамане «Сойка-перасмешніца». Паводле кнігі, Кітніс даведалася словы песні ад свайго бацькі ў дзяцінстве; першапачаткова дзяўчынка не разумела, што песня спяваецца ад імя нябожчыка-шыбеніка. Маці, пачуўшы, як Кітніс разам з сястрой напявалі яе, калі рабілі ўпрыгожванні на шыю з вяроўкі, запатрабавала назаўжды забыцца радкі песні. Пасля смерці бацькі Кітніс не магла пазбавіцца ад прывязчывай мелодыі гэтай песні ў сябе ў галаве. Сэнс песні яна пачала разумець бліжэй да моманту падзей рамана. Кітніс праспявала «The Hanging Tree» па просьбе аператара Полукса, і эмацыйнае выкананне кранула таго да слёз (гэты момант адлюстраваны ў фільме). Песня Кітніс была знята на відэа і выкарыстана ў прапагандысцкім роліку, які распаўсюдзіўся па ўсім Панеме.

Пераклад на беларускую мову правіць

На хвалі пратэстаў у Беларусі гурт «Naviband» выканаў песню «The Hanging Tree» на беларускай мове (пераклад Арцёма Лук’яненка). Кліп «Пад дубам» аўтарства Дзмітрыя Буко ў выкананні Ксеніі Жук быў апублікаваны 3 ліпеня 2021 года на старонцы гурта ў Instagram[4][5][6]. 9 жніўня 2021 года гурт выпусціў яшчэ адзін кліп на песню «The Hanging Tree», гэтым разам сумесна з «Вольным хорам»[7].

Зноскі правіць

  1. The Hunger Games: Mockingjay, Pt. 1 (Original Motion Picture Score) (англ.). Сайт «iTunes Store» (24 лістапада 2014). Праверана 9 жніўня 2021.
  2. Lars Brandle.. Jennifer Lawrence's ‘The Hanging Tree’ Nabs Top 20 Debuts in U.K., Australia (англ.). Сайт «Billboard» (30 лістапада 2014). Праверана 9 жніўня 2021.
  3. The Hunger Games: Mockingjay - Part 1 - Original Score (англ.). Сайт «Soundtrack.net». Праверана 9 жніўня 2021.
  4. Naviband.. ПАД ДУБАМ. Сайт «Instagram» (3 ліпеня 2021). Праверана 9 жніўня 2021.
  5. Группа Naviband исполнила песню из фильма "Голодные игры" по-белорусски (руск.). Сайт «Euroradio.fm» (3 ліпеня 2021). Праверана 9 жніўня 2021.
  6. Naviband исполнили по-беларусски саундтрек из «Голодных игр» (руск.). Сайт «Reform.by» (3 ліпеня 2021). Праверана 9 жніўня 2021.
  7. Naviband и «Вольны хор» выпустили кавер песни из «Голодных игр» (руск.). Сайт «Хартыя'97» (9 жніўня 2021). Праверана 9 жніўня 2021.