Loeb Classical Library

(Пасля перасылкі з The Loeb classical library)

Loeb Classical Library (т.з. Лёбаўская серыя) — кніжная серыя, якая на сённяшні дзень выдаецца выдавецтвам Гарвардскага ўніверсітэта і ў якой прадстаўлены найбольш вядомыя творы старажытнай грэчаскай і лацінскай літаратуры. Гэта серыя ставіць мэтай зрабіць антычныя тэксты даступнымі для самай шырокай аўдыторыі. У кожнай кнізе прадстаўлены арыгінальны грэчаскі ці лацінскі тэкст з паралельным перакладам на англійскую мову.

Вокладка выдання «Спрэчак» Сенекі Старэйшага ў серыі Loeb Classical Library.

Асаблівасцю знешняга выгляду кніг, якія выходзяць у серыі Loeb Classical Library, з'яўляецца тое, што творы грэчаскіх аўтараў публікуюцца ў кнігах пад зялёнай вокладкай, лацінскіх — пад чырвонай.

Серыя была задумана і першапачаткова фінансавалася яўрэйска-нямецка-амерыканскім банкірам і філантропам Джэймсам Лёебам (1867—1933). Першы том Loeb Classical Library быў выдадзены ў 1912 годзе. Да нашага часу выдадзена больш за 500 тамоў.

Спасылкі правіць

  • The Loeb Classical Library — афіцыйны сайт серыі (поўны каталог, інфармацыя пра гісторыю серыі і новых публікацыях).