The Police — брытанскі рок-гурт, сфарміраваны ў Лондане ў 1977 годзе. Трыа складалася з брытанцаў Гордана Самнера (Стынга) (вакал, бас-гітара) і Эндзі Самерса (гітара, вакал) і амерыканца Сцюарта Коўпленда (ударныя, перкусія, вакал). Гурт зрабіўся сусветна вядомым у канцы 1970-х і наогул разглядаецца як адзін з першых гуртоў новай хвалі, які дажыў да поспеху сярод шырокай аўдыторыі, граючы ў стылі рок, з элементамі джаза, панка і рэгі. Іх альбом Synchronicity 1983 года стаў нумарам адзін у хіт-парадах Вялікабрытаніі і ЗША і быў прададзены тыражом больш за 8 мільёнаў асобнікаў толькі ў Злучаных Штатах.

The Police
Выява лагатыпа
Асноўная інфармацыя
Жанры рок-музыка, новая хваля[d], пост-панк і рэгі-рок[d]
Краіны
Адкуль Лондан
Лэйблы A&M Records і Illegal Records[d]
Склад
thepolice.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нягледзячы на ​​тое, што афіцыйна пра распад гурта ніколі не было заяўлена, «The Police», за выключэннем кароткага ўз’яднання ў 1986 годзе, спынілі сумесную дзейнасць у сакавіку 1984 года. У лютым 2007 года яны ўз’ядналіся ў гонар святкавання трыццацігоддзя хіт-сінгла «Roxanne» для правядзення сусветнага тура, які падоўжыўся да жніўня 2008 года. За час існавання гурта было прададзена больш за 50 мільёнаў альбомаў па ўсім свеце.