Toyota RAV4

мадэль аўтамабіля
Toyota RAV4
Агульныя даныя
Вытворца: Toyota
Выпуск: 1994—ц.ч.
Зборка: Японія

Toyota RAV4 — кампактны красовер японскага аўтавытворцы Toyota.

Адна з самых папулярных мадэляў свету. У 2021 і 2022 годзе была на першым месцы па колькасці прададзеных машын[1]. Па выніках 2022 года пакупнікам было пастаўлена каля 1 016 000 адзінак, 43% з якіх былі прададзены ў ЗША і Канадзе, 33% — у Кітаі, 9% — у Еўропе[2].

Першае пакаленне (XA10; 1994—2000) правіць

 
Toyota RAV4 (1994—1998)

Toyota RAV4 першага пакалення дэбютавала на аўтасалоне ў Жэневе ў 1994 годзе. Аўтамабіль меў пастаянны поўны прывад, незалежную падвеску ўсіх колаў, двухлітровы бензінавы рухавік (магутнасцю ад 120 да 180 к.с.), каробкі перадач — «механіка» або апцыянальны «аўтамат».

Спачатку прапаноўвалася толькі трохдзверная кароткабазная версія, але ў 1995 годзе на рынак выйшла пяцідзверная версія даўжынёй 4150 мм.

У 1998 годзе, адначасова з абнаўленнем красовера, з'явілася «кароткая» мадыфікацыя са здымным мяккім верхам над задняй часткай кузава.

Другое пакаленне (XA20; 2000—2005) правіць

 

Другое пакаленне RAV4 стала даўжэй і шырэй. Даўжыня пяцідзвернай версіі павялічылася да 4245 мм. Адкрытая версія знікла з мадэльнага шэрагу. Платформа і паўнапрывадная трансмісія засталіся ранейшымі, хоць на некаторых рынках быў даступны і пярэдні прывад з 1,8-літровым рухавіком.

Бензінавыя рухавікі (аб'ёмам 1,8-2,0 л магутнасцю 122-150 к.с.) атрымалі рэгуляванне фаз VVT. У 2001 годзе на еўрапейскі рынак прапанавалі версію з двухлітровым 115-моцным турбадызелем. Пасля рэстайлінгу 2003 года ў гаме з'явіўся бензінавы матор 2,4 л магутнасцю 161 к.с.

Каробкі перадач — 5-ступеньчатая механічная і 4-ступеньчатая аўтаматычная.

Трэцяе пакаленне (XA30; 2005—2012) правіць

Toyota RAV4 (2005—2012)

Toyota RAV4 трэцяга пакалення пазбавілася трохдзвернай версіі, стала буйней (4395 мм у даўжыню), а на некаторых рынках таксама прапаноўвалі падоўжаную да 4600 мм мадыфікацыю.

Для еўрапейскага рынку прапаноўваліся 2,0 і 2,4-літровыя бензінавыя маторы і 2,0 і 2,2-літровыя турбадызелі. Для ЗША: 2,5 л і V6 аб'ёмам 3,5 л.

На змену пастаяннаму поўнаму прываду прыйшоў падключаны. Аўтамабіль займеў новую трансмісію з мнагадыскавай муфтай у прывадзе задніх колаў, электраўзмацняльнікам руля і сістэмай стабілізацыі Integrated Active Drive. На асобных рынках RAV4 мог быць пярэднепрывадным з механічнай каробкай перадач, на ўсіх астатніх — паўнапрывадным, з 5- ці 6-ступеневай механічнай каробкай перадач, варыятарам Multidrive S або 4-дыяпазонным "аўтаматам".

Бяспека правіць

З-за страты кантакту ў ланцугу дапаможнага датчыка ўдару падчас франтальнага краш-тэсту Euro NCAP падушкі адкрыліся са спазненнем. Па ініцыятыве кампаніі Toyota быў праведзены паўторны ўдар аўтамабіля са змененай праводкай: ланцуг датчыка ўсё роўна быў пашкоджаны, але падушкі спрацавалі своечасова. У дадатак падушка абароны каленяў кіроўцы сябе не апраўдала — манекен прабіў яе да асновы і стукнуўся каленямі аб пярэднюю панэль[3].

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2006[4]
  Бяспека дарослых пасажыраў   32
  Бяспека пасажыраў-дзяцей       39
  Бяспека пешаходаў      21
Пратэставаны аўтамабіль:
Toyota RAV4 D-4D

Чацвёртае пакаленне (XA40; 2012—2018) правіць

Toyota RAV4 (2012—2015)

Чацвёртае пакаленне Toyota RAV4 было прадстаўлена ў 2012 годзе на аўтасалоне ў Лос-Анджэлесе. У параўнанні з папярэднікам колавая база вырасла на 10 сантыметраў, даўжыня — амаль на 20, акрамя таго аўтамабіль стаў на 3 сантыметры шырэй і на 2,5 сантыметры ніжэй[5]. У параўнанні з папярэднікам адмовіліся ад двух варыянтаў даўжыні кузава і колавай базы — на мадэлі на ўсіх рынках была аднолькавая колавая база 2,66 м. Таксама адмовіліся ад знешняй устаноўкі запаснога кола, яно размяшчаецца пад падлогай багажніка. Аб’ём багажніка склаў 550 літраў, а пры складзенай задняй канапе і загрузцы да даху даступна 1750 літраў. Заднія дзверы цяпер сталі падымацца дагары, а не адкрывацца ўбок.

Toyota RAV4 (2015—2018)

У красавіку 2015 года прадставілі абноўлены красовер RAV4. Публічная прэм’ера рэстайлінгавай мадэлі адбылася на Нью-Ёркскім аўтасалоне[6]. Аўтамабіль атрымаў новую оптыку, бамперы, рашотку радыятара, абноўленую крышку багажніка, у салоне з’явілася іншая прыборная панэль. Таксама аўтамабіль атрымаў новы комплекс сістэм актыўнай бяспекі і версію з гібрыднай устаноўкай[7]. На беларускім рынку прэзентацыя абноўленага RAV4 адбылася ў снежні 2015 года[8].

На беларускім рынку для RAV4 прапаноўваліся тры рухавікі. Бензінавыя 3ZR-FE/FAE аб’ёмам 2,0 л (140 к.с.) і 2AR-FE аб’ёмам 2,5 л (180 к.с.), турбадызель 2AD-FTV 2,2 л магутнасцю 150 к.с. Існавала таксама гібрыдная мадыфікацыя з 2,5-літровым маторам 2AR-FXE, а на еўрапейскім рынку яшчэ прапаноўваліся 2,0-літровыя маторы (124 к.с.).

Базавыя маторы прапаноўваліся як з пярэднім, так і з сістэмай поўнага прывада Dynamic Torque Control AWD, а больш магутныя — толькі з поўным правадам.

Каробкі перадач — альбо 6-ступеньчатая механічная для базавых, альбо 6-дыяпазонная аўтаматычная каробка Aisin для больш магутных машын з 2,5-літровым бензінавым рухавіком (мадыфікацыя U760F), а таксама з 2,2-літровым турбадызелем (мадыфікацыя U660F). 2,0-літровыя бензінавыя версіі маглі абсталёўвацца варыятарам Multidrive S.

Падвеска: спераду McPherson, ззаду — з падвойнымі папярочнымі рычагамі.

2.0 2.0 2.5 2.2
Прывад поўны (пярэдні) поўны
Даўжыня, мм 4570
Шырыня, мм 1845
Вышыня, мм 1670
Колавая база, мм 2660
Аб’ём багажніка, л 506–547
Дарожны прасвет, мм 197
Каэфіцыент аэрадынамічнага супору, Cx 0,323
Снаражданая маса, кг 1535–1565 (1465–1480)[xa40 1] 1570–1615 (1500–1525) 1610–1630 1640–1660
Поўная маса, кг 2080 (2000) 2110 (2050) 2130 2190
Рухавік бензінавы, з размеракаваным упырскам паліва; чатырохцыліндравы, радны дызельны; чатырохцыліндравы, радны
Колькасць клапанаў 16
Аб’ём, см³ 1987 1987 2494 2231
Дыяметр цыліндра / Ход поршня, мм 80,5/97,6 80,5/97,6 90,0/98,0 86,0/96,0
Ступень сціску 10,0:1 10,0:1 10,4:1 15,7:1
Магутнасць 107 кВт / 146 к.с. пры 6200 аб/хв 107 кВт / 146 к.с. пры 6200 аб/хв 132 кВт / 180 к.с. пры 6200 аб/хв 110 кВт / 150 к.с. пры 3600 аб/хв
Круцільны момант 187 Нм пры 3600 аб/хв 187 Нм пры 3600 аб/хв 233 Нм пры 4100 аб/хв 340 Нм пры 2000–2800 аб/хв
Каробка перадач механічная, 6-ступеньчатая варыятар аўтаматычная, 6-ступеньчатая
Пярэдняя падвеска незалежная, спружынная, McPherson
Задняя падвеска незалежная, на падвойных папярочных рычагах
Пярэднія тармазы дыскавыя, вентыляваныя
Заднія тармазы дыскавыя
Макс. хуткасць, км/г 180 185
Выдатак паліва, л/100 км
горад/шаша/сярэдні
10,0 / 6,4 / 8,0 (7,7) 9,4 / 6,3 / 7,8 (7,4) 11,4 / 6,8 / 8,5 н.д. / н.д. / 6,5
Вікіды, CO2, г/км 185 (179) 182 (173) 198 172
Ёмістасць паліўнага баку, л 60
  1. дадзеныя ў дужках — для пярэднепрывадных мадыфікацый

Бяспека правіць

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2013[9]  
Балы %
  Бяспека дарослых пасажыраў 32,3 89%
  Бяспека пасажыраў-дзяцей 40,5 82%
  Бяспека пешаходаў 24 66%
  Актыўная бяспека 6 66%
Пратэставаны аўтамабіль:
Toyota RAV4, 2.2 diesel

На краш-тэсце, праведзеным Euro NCAP, пры франтальным сутыкненні выявілі невялікае запазненне ў раскрыцці падушкі бяспекі кіроўцы. З-за гэтага галава вадзіцеля пры ўдары можа сутыкнуцца з рулявым колам. Хоць манекены не зафіксавалі крытычных пашкоджанняў, эксперты знялі балы за гэты тэст, адзначыўшы патэнцыйную магчымасць траўмы[10].

На краш-тэсце, праведзеным Амерыканскім страхавым інстытутам дарожнай бяспекі (IIHS) у 2013 годзе, аўтамабіль атрымаў найменшы бал за франтальны ўдар з малым 25-працэнтным перакрыццем з боку кіроўцы. Эксперты IIHS адзначылі, што падчас сутыкнення элементы канструкцыі аўтамабіля моцна прагнуліся ў салон. З-за гэтага левая нага манекена кіроўцы была заціснута. Таксама падчас выпрабаванняў выявілася, што галава манекена ледзь кранулася франтальнай падушкі бяспекі, пасля чаго саслізнула з яе налева, бо рулявая калонка ад удару адсунулася ў правы бок больш чым на 17 сантыметраў[11]. У 2016 годзе IIHS правёў выпрабаванне з малым перакрыццем 25%, але ўжо з пасажырскага боку. Па выніках, RAV4 зарабіла кепскую адзнаку. Пярэдняя правая стойка пры ўдары зрушылася на 330 мм далей, чым левая пры аналагічным ўдары з боку кіроўцы. Манекен-пасажыр апынуўся заціснуты паміж сядзеннем і пярэдняй панэллю. З-за празмернай дэфармацыі правых дзвярэй, іх замок адкрыўся[12].

Пятае пакаленне (XA50; 2018—ц.ч.) правіць

Toyota RAV4 (2018—ц.ч.)

У сакавіку 2018 года на аўтасалоне ў Нью-Ёрку быў прадстаўлены красовер RAV4 пятага пакалення. У канцы кастрычніка 2019 года пачаліся продажы ў Беларусі[13].

Бяспека правіць

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2019[14]  
Балы %
  Бяспека дарослых пасажыраў 35,7 93%
  Бяспека пасажыраў-дзяцей 42,8 87%
  Бяспека пешаходаў 40,9 85%
  Актыўная бяспека 10,1 77%
Пратэставаны аўтамабіль:
Toyota RAV4 Hybrid AWD

Зноскі

  1. Fabio Gemelli. Le auto più vendute del mondo (prima della Tesla Model Y) (італ.). it.motor1.com (25 мая 2023). Праверана 26 мая 2023.
  2. Tesla places two models in the world top 10 best-selling vehicles in 2022 (англ.). JATO Dynamics (3 мая 2023). Праверана 8 мая 2023.
  3. Летняя сессия // Авторевю : часопіс. — 2006. — № 15 (362). — С. 83. (руск.)
  4. https://www.euroncap.com/en/results/toyota/rav4/15713
  5. "LA motor show: Toyota RAV4" [англійская]. autocar.co.uk. 2012-11-28. Праверана 2023-05-26.
  6. "Facelifted 2015 Toyota RAV4 revealed in New York" [англійская]. autocar.co.uk. 2015-04-02. Праверана 2023-05-26.
  7. Toyota показала в Нью-Йорке модернизированный кроссовер RAV4 // abw.by (руск.)
  8. Белорусский дилер Toyota презентовал новый RAV4 // abw.by (руск.)
  9. https://www.euroncap.com/en/results/toyota/rav4/8894
  10. "Европейцы проверили безопасность четырех новых моделей" [руская]. abw.by. 2013-03-07. Праверана 2023-05-26.
  11. "Toyota RAV4 провалила американский краш-тест" [руская]. abw.by. 2013-07-15. Праверана 2023-05-26.
  12. "Small overlap gap: Vehicles with good driver protection may leave passengers at risk" [англійская]. IIHS. 2016-06-23. Праверана 2023-05-26.
  13. Новые моторы и уникальная трансмиссия. В Минске представили пятое поколение Toyota RAV4 (руск.). abw.by (17 лістапада 2019). Праверана 2 лістапада 2021.
  14. https://www.euroncap.com/en/results/toyota/rav4/35881

Літаратура правіць

Спасылкі правіць