Тсуга

(Пасля перасылкі з Tsuga)

Тсуга[1] (Tsuga, ад яп.: 栂, ツガ, Tsúga) — род, блізкі да піхтаў і елак, які займае прамежкавае паміж імі становішча. Вечназялёныя, аднадомныя дрэвы з ніцымі тонкімі парасткамі і ў большасці відаў кароткай плоскай ігліцай. Навуковая назва паходзіць ад японскай назвы віду Tsuga sieboldii. Жыве ў Паўночнай Амерыцы і Усходняй Азіі ў адносна вільготным клімаце. Большасць з іх з’яўляюцца важкімі, калі не панавальнымі кампанентамі раслінных супольнасцяў, у якіх яны растуць.

Тсуга

Tsuga heterophylla
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tsuga (Endl.) Carrière, 1855


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  183396
NCBI  3358
EOL  34199
IPNI  11721-1

Апісанне правіць

Крона ад канічнай да няправільнай яйкападобнай (у некаторых азіяцкіх відаў). Кара ад шэрага да карычневага колеру, лускаватая, часта з глыбокімі разорамі. Лісце невялікае, захоўваецца некалькі гадоў, вяршыня вострая, круглявая або зубчастая. Пупышкі ў асноўным з закругленымі верхавінамі, не смалістыя. Пылковыя шышкі: <8 мм даўжынёй, адзінкавыя, шарападобныя, карычневыя. Насенныя шышкі спеюць 5-7 месяцаў, яйкападобныя або даўгаватыя, сядзячыя або амаль сядзячыя, ападаюць неўзабаве пасля высыпання насення, але могуць трымацца і некалькі гадоў. Насенне памерам каля 3-5 × 2-3 мм, са шматлікімі дробнымі бурбалкамі смалы і з тонкімі крыламі 5-10 мм.

Віды правіць

Паводле базы даных The Plant List (на ліпень 2016) род уключае 10 відаў[2]: 4 у Паўночнай Амерыцы і 6 у Азіі.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 134. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Tsuga (англ.). The Plant List. Version 1.1. (28 сакавіка 2013). Праверана 29 ліпеня 2016.

Спасылкі правіць