UA: Радыё Культура

Украінскае радыё «Культура» (укр.: Українське радіо «Культура») — украінскамоўная дзяржаўная радыёстанцыя Украіны, заснаваная ў студзені 1992 года. Да 1 студзеня 2003 г. працавала пад назвай Трэці канал Украінскага радыё[1]. Дадаткова вяшчае праз спадарожнік «Хелас Сат 2»: арбітальнае размяшчэнне — 39° усходняй даўгаты, частата — 11512 мегагэрцаў, палярызацыя хваляў  (англ.) — гарызантальная, хуткасць патока  (англ.) — 27500 знакаў/сек., выпраўленне памылак  (англ.) — 3/4. На 2014 г. выпускала 118 перадачаў, у тым ліку 44 мастацкіх, 42 музычных, 17 наўпроставаэтэрных, 13 пазнавальных і 2 рэлігійных. Перадачу «Хрысціянскія дыялогі» (панядзелак, 21:15-22:00) вёў кіеўскі патрыярх Філарэт.

Радыё «Культура»
Украінскае радыё «Культура»
Выява лагатыпа
Горад Кіеў
Краіна Украіна
Слоган Канал духоўнага адраджэння
Фармат Музычна-навінавы
Музычны фармат Акадэмічны
Частата 72,86 УКХ (Кіеў)
Мачта Кіеў
Магутнасць 15 кілават
Час вяшчання Кругласутачна
Зона вяшчання Украіна
Дата пачатку вяшчання 2003
Заснавальнік Кабінет міністраў Украіны
Уладальнік Ukrainian Radio[d]
Кіраўнікі Нэля Даніленка
Сайт www.radiokultura.org

Зноскі

  1. Радыёстанцыі ніжняга паддыяпазону УКХ ЧМ у м. Кіеў (укр.). Барыс Скуратоўскі. Праверана 13 студзеня 2017.

Спасылкі правіць