UltraВожык

беларускі музычны праект

«UltraВо́жык» — беларускі музычны праект, заснаваны ў 2001 годзе мінчуком Віктарам Кавальскім, гамельчанінам Яўгенам Далевічам і містычнай постаццю, вядомай як сабачка Ібрагім.

UltraВожык
Краіны
Адкуль Мінск
ultravozhyk.com

Гісторыя

правіць

Праект, заснаваны ў 2001 годзе, за час свайго існавання вызначыўся тым, што час ад часу выдаваў палітычна накіраваную музычную прадукцыю, праз якую рэзка і з гумарам крытыкаваў палітыку аўтарытарнай, на думку аўтараў песень, беларускай улады. Песні праекту «UltraВожык» пачалі хутка распаўсюджвацца праз Інтэрнэт ужо ў 2001 годзе. У 2003 годзе «UltraВожык» выдаў дыск «Ідэалогія[be-tarask]», у якім высмяяў увядзенне прадмету дзяржаўнай ідэалогіі ў ВНУ Беларусі. Натуральна, дыск у крамы не трапіў, але невялікі тыраж разышоўся «з рук у рукі» ды праз Інтэрнэт. У 2005 годзе «UltraВожык» выдаў нечакана сур’ёзную рок-баладу «Атлантыда[be-tarask]», якая патрапіла ў спіс найлепшых песняў сезону вядомага хіт-парада «Тузін Гітоў» і была выдадзеная на зборніку «Прэм’ер Тузін 2005».

28 лютага 2006 года з’явілася новая песня музычнага праекту «UltraВожык» «Фабрыка сноў».

У снежні 2007 года выходзіць кліп на песню «Атлантыда». Кліп заняў першае месца ў «кліп-марафоне» беларускамоўных кліпаў, які праводзіўся ў Гродна.

За ўсе гады існавання праекту Далевіч і Кавальскі ніколі не з’яўляліся на публіцы.

Дыскаграфія

правіць

Сінглы

правіць

Альбомы

правіць

Відэакліпы

правіць

Удзел у складанках

правіць

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць