Vangidae — сямейства вераб'іных птушак. Знаходзяцца ў сваяцтве з сямействам Prionopidae, віды якога жывуць у Афрыцы[1].

Ванговые

Artamella viridis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vangidae (Swainson, 1831)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  178526
NCBI  461249
EOL  1599
FW  158469

Апісанне правіць

Уключае дробных або сярэдніх птушак (даўжыня цела ад 12 да 30 см), у апярэнні якіх кантрасна спалучаюцца чорны, сіні, белы, буры або шэры колеры. Дзюба моцная, крукападобная. Крылы кароткія або доўгія, закругленыя, хвост доўгі. Засяляюць лясы і хмызнякі, сілкуюцца насякомымі і іншымі дробнымі жывёламі (аж да дробных яшчарак і жаб), якіх яны ловяць сярод галін. Гнёзды ўюць на дрэвах, адкладаюць 3-4 яйкі белага ці зялёнага колеру з бурымі плямкамі.

Арэал правіць

Распаўсюджаныя на Мадагаскары.

Таксанамія правіць

У сямействе 12 родаў (10 з якіх на дадзены момант манатыпныя), 15 відаў.

Спіс родаў і відаў правіць

Зноскі

  1. Мадагаскар / Соколов В. Е. — М.: Прогресс, 1990. С. 154.

Літаратура правіць

  • Под редакцией профессоров Н. А. Гладкова, А. В. Михеева. Семейство Ванговые (Vangidae). — Жизнь животных: в 6-ти томах. — М.: Просвещение, 1970.