Барвенак

(Пасля перасылкі з Vinca)

Барве́нак[3] (Vinca) — род кветкавых раслін сямейства Кутровыя (Apocynaceae).

Барвенак

Барвенак вялікі (Vinca major)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vinca L.

Сінонімы
Pervinca Mill.
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  30235
NCBI  60092
EOL  71433
GRIN  g:12716
IPNI  2619

Батанічнае апісанне правіць

Невялікія вечназялёныя ці лістападныя травяністыя расліны і паўкусты з ляжачымі або прыўзнятымі сцёбламі даўжынёй да 1 м, якія лёгка ўкараняюцца. Лісце супраціўнае, эліпсоіднае або яйцападобнае, з суцэльным краем, часта скурыстае, на кароткіх чаранках. Кветкі сінія, фіялетавыя, ружовыя або белыя, адзіночныя ў пазухах лісця. Плод — двухцыліндрычная шматнасенная лістоўка.

Арэал і экалогія правіць

Адрозніваецца 7[4] (5[5]) відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і. На тэрыторыі Беларусі здзічэлы барвенак малы (Vinca minor)[6] расце на старых могілках, у садах і парках; інтрадукаваныя барвенак травяністы (Vinca herbacea) і барвенак вялікі (Vinca major).

Усе віды — рэлікты трацічных лясоў[7]. Ценевынослівыя і засухаўстойлівыя расліны.

Некаторыя віды — дэкаратыўныя і лекавыя расліны[7].

Класіфікацыя правіць

Таксанамія правіць

Род Барвенак уваходзіць у трыбу Vinceae падсямейства Rauvolfioideae сямейства Кутровыя (Apocynaceae) парадку Гарычкакветныя (Gentianales).


  яшчэ 4 падсямействы
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 7 родаў  
         
  сямейства Кутровыя     трыба Vinceae    
              5 відаў
  парадак Гарычкакветныя     падсямейства Rauvolfioideae    
род Барвенак
 
           
  яшчэ 4 сямействы
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 8 трыб
(па Сістэме APG II)
 
     

Віды правіць

Паводле даным сайта Каралеўскіх батанічных садоў К'ю род налічвае 5 відаў:

Выкарыстанне правіць

Вырошчваюцца як дэкаратыўныя расліны (выкарыстоўваюцца для бардзюраў і рабатак). Лекавыя (гіпатэнзіўны і вяжучы сродак) расліны. Ядавітыя (маюць алкалоіды вінкамін  (руск.), пубесцын  (ням.), мінарын).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 141. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  5. Vinca (англ.) // The Plant List
  6. Назва згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  7. а б Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. (руск.)
  8. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Lamium L.. Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2012. (англ.) (Праверана 2 чэрвеня 2010)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Барвенак: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Vinca (англ.) // The Plant List