Viva Braslav

беларускі музычны фестываль

Viva Braslav openairбеларускі музычны фестываль, які пазіцыянуецца арганізатарамі як канцэнтрацыя спорту, драйву, прыгожых месцаў, пазітыўных людзей і выдатнай музыкі.

Viva Braslav
openair
лагатып
Асноўная інфармацыя
Жанр поп
Гады правядзення 2017 — наш час
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Браслаў
Мова песень беларуская
руская
vivabraslav.by

ГісторыяПравіць

З’яўляецца адным з найбуйнейшых open-air Беларусі. Штогод праводзіцца летам на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры» на паўночным захадзе краіны. У ліпені 2017 года фестываль наведалі больш за 21 000 чалавек.

У 2018 годзе плануецца правесці 3 і 4 жніўня на 230 000 м2 пляжнай плошчы. Ладзяцца кемпінг, разнастайныя фудкорты і зоны забаў. У 2018 на фестывалі выступяць Іван Дорн, Alekseev, Б’янка[ru], Jay Hardway, Dannic, Stadiumx, Мальбэк и Сюзана, Скруджы, Арцём Півавараў, Сяргей Бабунец (Ex. Смысловые галлюцинации[ru]), NUTEKI, Nizkiz, CMC$, Kill the Buzz, Arston, Intelligency і іншыя.[1] Выканаўцаў з Расіі, Украіны, Беларусі, EDM дыджэяў і прадзюсараў з Нідэрландаў, Венгрыі прымуць тры музычныя сцэны.[2]

Зноскі

  1. Viva Braslav Open Air 2018 (руск.) . TUT.BY. Праверана 23 ліпеня 2018.
  2. Viva Braslav Open Air (Вива Браслав) (руск.) . kvitki.by. Праверана 23 ліпеня 2018.

СпасылкіПравіць