Volkswagen Golf
Volkswagen Golf — кампактны сямейны аўтамабіль ад нямецкага аўтавытворцы Volkswagen, выпускаецца з 1974 года ў розных тыпах кузава: хэтчбек, кабрыялет, універсал. Ад пачатку вытворчасці прадстаўлена 8 пакаленняў Volkswagen Golf.
Golf IПравіць
Volkswagen Golf першага пакалення дэбютаваў вясной 1974 года. Рухавікі — аб'ёмам 1,1-1,8 л (50-112 к.с.). Вытворчасць хэтчбэкаў завяршылі ў 1983 годзе, кабрыялетаў — у 1993 годзе. Выпушчана 6 млн 720 тысяч асобнікаў.
GTIПравіць
Volkswagen Golf GTI дэбютаваў восенню 1975 года на аўтасалоне ў Франкфурце. Пад капотам быў усталяваны рухавік 1,6 л з механічным упырскам паліва, які развіваў 110 к.с. пры 6100 аб/хв і паскараў хэтчбек да 100 км/г за 9 секунд, а максімальная хуткасць дасягала 182 км/г. Звонку версія GTI адрознівалася чырвонай акантоўкай радыятарнай рашоткі, спойлерам пад пярэднім бамперам і пашыральнікамі колавых арак з чорнага пластыку. У салоне з'явіўся тахометр, цэнтральная кансоль з дадатковымі прыборамі і булавешка рычага пераключэння перадач у выглядзе мячыка для гольфа[1].
У 1982 годзе на замену рухавіку 1,6 прыйшоў агрэгат 1,8 л (112 к.с.).
Citi GolfПравіць
Праз чатыры гады пасля пачатку выпуску ў Германіі быў запушчаны завод у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы.
Мадэрнізаваны пяцідзверны хэтчбек пад назвай Citi Golf выраблялі да 2009 года. Усяго зроблена каля 517 тысяч паўднёва-афрыканскіх машын[2].
Golf IIПравіць
Гэты раздзел артыкула яшчэ не напісаны. Паводле задумы аднаго з удзельнікаў Вікіпедыі, на гэтым месцы павінен размяшчацца спецыяльны раздзел.
Вы можаце дапамагчы праекту, напісаўшы гэты раздзел. |
Golf IIIПравіць
Гэты раздзел артыкула яшчэ не напісаны. Паводле задумы аднаго з удзельнікаў Вікіпедыі, на гэтым месцы павінен размяшчацца спецыяльны раздзел.
Вы можаце дапамагчы праекту, напісаўшы гэты раздзел. |
Golf IVПравіць
Гэты раздзел артыкула яшчэ не напісаны. Паводле задумы аднаго з удзельнікаў Вікіпедыі, на гэтым месцы павінен размяшчацца спецыяльны раздзел.
Вы можаце дапамагчы праекту, напісаўшы гэты раздзел. |
GTIПравіць
Версію GTI адрознівалі шаснаццаціцалевыя колы BBS, а ў салоне спартыўныя крэслы Recaro. Рухавікі — бензінавыя рухавікі 1,8T (150-180 к.с.) і V5 2,3 (150-170 к.с.), а таксама турбадызель 1,9TDI (110-150 к.с.). У спісе опцый з'явілася аўтаматычная каробка перадач[1].
Cabriolet (1998–2002)Правіць
Нягледзячы на фармальную прыналежнасць да чацвёртага пакалення, Golf IV Cabrio быў мадэрнізаваным кабрыялетам Golf трэцяга пакалення.
БяспекаПравіць
Аўтамабіль прайшоў краш-тэст паводле методыкі Euro NCAP у 1998 годзе.
Golf VПравіць
Гэты раздзел артыкула яшчэ не напісаны. Паводле задумы аднаго з удзельнікаў Вікіпедыі, на гэтым месцы павінен размяшчацца спецыяльны раздзел.
Вы можаце дапамагчы праекту, напісаўшы гэты раздзел. |
Golf VIПравіць
Гэты раздзел артыкула яшчэ не напісаны. Паводле задумы аднаго з удзельнікаў Вікіпедыі, на гэтым месцы павінен размяшчацца спецыяльны раздзел.
Вы можаце дапамагчы праекту, напісаўшы гэты раздзел. |
- Бяспека
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2008[4] | ||
---|---|---|
Бяспека дарослых пасажыраў | 36 | |
Бяспека пасажыраў-дзяцей | 41 | |
Бяспека пешаходаў | 22 | |
Пратэставаны аўтамабіль — Volkswagen Golf 1.4 Trendline, 5-дзв. хэтчбек |
Па выніках краш-тэста Euro NCAP Golf шостага пакалення за абарону дарослых пасажыраў атрымаў выніковую адзнаку ў пяць зорак і практычна максімальную колькасць балаў — 36 з 37 магчымых. Дэфармацыя кузава пры франтальным удары ніяк не паўплывала на жыццёвую прастору ўнутры машыны, а траўмы пасажыраў былі зведзены да мінімуму за кошт вялікай колькасці падушак бяспекі. За абарону пасажыраў пры бакавым сутыкненні таксама была выстаўлена максімальная адзнака — 16 балаў, за бяспеку дзяцей — 41 бал з 49 магчымых. Пешаходаў хэтчбек абараняе на тры зоркі, да максімальнай адзнакі ў гэтай дысцыпліне машына не дабрала 14 балаў[5].
CabrioletПравіць
Кабрыялет на базе Гольфа шостага пакалення быў першым без стацыянарнай дугі бяспекі: у выпадку перакульвання ахоўныя сілавыя элементы за долі секунды «выстрэльвалі» з-за спінак сядзенняў. Першы кабрыялет сышоў з канвеера завода ў Оснабруку 17 сакавіка 2011 года. У 2012 годзе з'явілася «зараджаная» версія Golf GTI Cabriolet, а праз год дэбютаваў Golf R Cabriolet. Тыраж мадэлі, якая выпускалася да 2016 года, склаў 770 039 адзінак[6].
Golf VIIПравіць
Golf сёмага пакалення быў прадстаўлены ў верасні 2012 года.
e-GolfПравіць
У 2014 годзе пачаўся выпуск электрамабіля e-Golf.
У Вольфсбургу электрычны хэтчбек выпускаўся да лета 2020, 23 снежня 2020 года апошні e-Golf быў выраблены на дрэздэнскай фабрыцы. Усяго было выраблена 145 561 адзінкі, з іх 50 401 — на заводзе ў Дрэздэне[7].
БяспекаПравіць
Па выніках краш-тэстаў паводле методыкі Euro NCAP аўтамабіль атрымаў за бяспеку пяць зорак[8]. Аўтамабіль паказаў вельмі высокі вынік пры бакавым краш-тэсце, аднак пры больш жорсткім бакавым удары, які імітуе сутыкненне са слупом, аўтамабіль забяспечвае слабую абарону грудзей кіроўцы і пасажыра. Адсутнасць у стандартным абсталяванні абмежавальніка хуткасці, гэтак жа як і нагадвання аб непрышпіленых рамянях бяспекі, не дазволіла мадэлі набраць вышэйшы бал за электронных памочнікаў і асістэнтаў[9].
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2012[8] | ||
---|---|---|
Балы | % | |
Бяспека дарослых пасажыраў | 34 | 94% |
Бяспека пасажыраў-дзяцей | 44 | 89% |
Бяспека пешаходаў | 24 | 65% |
Актыўная бяспека | 5 | 71% |
Пратэставаны аўтамабіль — Volkswagen Golf 1.2TSI Comfortline, 5-дзв. хэтчбек |
Па выніках краш-тэста Амерыканскага страхавога інстытута дарожнай бяспекі (IIHS) і атрымалі вышэйшую ўзнагароду — Top Safety Pick +. Месца кіроўцы добра захавалася, а пашкоджанні манекенаў паказваюць на нізкую імавернасць атрымання сур'ёзных траўмаў. Галава манекена-кіроўцы саслізнула з рулявой падушкі бяспекі, але спрацавала бакавая падушка, дзякуючы чаму не адбылося ўдару аб каркас і знешнія кузаўныя элементы[10].
Golf VIIIПравіць
24 кастрычніка 2019 года дэбютаваў Гольф восьмага пакалення. У аснове ляжыць дапрацаваная модульная платформа MQB. Габарыты змяніліся нязначна: Golf стаў на 26 мм даўжэй (4284 мм) і на 36 мм ніжэй (1456 мм), а шырыня не змянілася (1789 мм). Колавая база вырасла на 16 мм, да 2636 мм. Каэфіцыент Cd паніжаны з 0,29 да 0,275.
Маторы: бензінавыя 1.0 TSI evo (90 і 110 сіл) і 1.5 TSI evo (130 і 150 сіл), а таксама дызелі 2.0 TDI evo (115 і 150 сіл). Трансмісія — шасціступеньчатая «механіка» альбо сяміступеньчаты «робат» з падвойным счапленнем. eTSI — гібрыды з 48-вольтавай электрасістэмай, якая ўключае стартар-генератар з раменным прывадам і кампактную літый-іённую батарэю. Такая опцыя прапанавана для версій магутнасцю 110, 130 або 150 к.с., але толькі ў спалучэнні з «робатам» DSG. У 2020 годзе на еўрапейскі рынак выйдзе Golf TGI са 130-моцным 1,5-літровым маторам, які працуе на прыродным газе[11].
БяспекаПравіць
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Инъекция туризма // Авторевю : часопіс. — 2009. — № 8 (425). — С. 16. (руск.)
- ↑ Истинно народные // Авторевю : часопіс. — 2009. — № 22 (438). — С. 6. (руск.)
- ↑ https://www.euroncap.com/en/results/vw/golf/15496
- ↑ https://www.euroncap.com/en/results/vw/golf/15779
- ↑ Crashtest: VW Golf VI mit Top-Resultat (ням.) . auto-motor-und-sport.de (21 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2008. Праверана 14 лютага 2020.
- ↑ Vom Käfer zum T-Roc: Die Geschichte der Cabriolets bei VW (ням.) . de.motor1.com (8 ліпеня 2020). Праверана 21 ліпеня 2020.
- ↑ VW E-Golf Production Comes To An End (англ.) . motor1.com (23 снежня 2020). Праверана 23 снежня 2020.
- ↑ 8,0 8,1 https://www.euroncap.com/en/results/vw/golf/10955
- ↑ Бой новичков // motor.ru (руск.)
- ↑ Volkswagen Golf получил высшую оценку за краш-тест в США // motor.ru (руск.)
- ↑ Представлен Volkswagen Golf восьмого поколения // autoreview.ru (руск.)
- ↑ https://www.euroncap.com/en/results/vw/golf/39844
ЛітаратураПравіць
- Святая простота // Авторевю : часопіс. — 2012. — № 21 (506). — С. 20-24. (руск.)
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Volkswagen Golf