Warcraft III: Reign of Chaos

камп'ютарная гульня 2002 года

«Warcraft III: Reign of Chaos» (ад англ.: warcraft — ваеннае рамяство, reign of chaos — улада хаосу) — камп’ютарная гульня ў жанры стратэгіі ў рэальным часе з элементамі RPG. Распрацавана кампаніяй «Blizzard Entertainment» пры падтрымцы «Vivendi Universal» і выпушчана ў ліпені 2002 года.

Warcraft III: Reign of Chaos
Вокладка Warcraft III: Reign of Chaos.
Распрацоўшчык Blizzard Entertainment
Выдавец Blizzard Entertainment
Лакалізатар Сцяг Расіі Soft Club
Частка серыі Warcraft[d]
Дата выпуску 3 ліпеня 2002
Апошняя версія
  • 1.30.1 (30 верасня 2018)[1]
Жанры стратэгія ў рэальным часе і fantasy video game[d]
Узроставы
рэйтынг
ESRB: T
OFLC (A): G8+
PEGI: 12+
Стваральнікі
Геймдызайнер Rob Pardo[d]
Тэхнічныя даныя
Платформы Windows[2], macOS і Classic Mac OS[d]
Рэжымы гульні шматкарыстальніцкая гульня і аднакарыстальніцкая гульня
Мова інтэрфейсу руская
Носьбіты CD-ROM[d] і лічбавае распаўсюджванне[d]
Сістэмныя
патрабаванні
Працэсар Pentium II 400 МГц, 128 МБ АЗП, відэакарта сумяшчальная з DirectX 8.1
Кіраванне камп’ютарная клавіятура
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Warcraft III» была адной з найбольш чаканых гульняў: больш 4,5 мільёна папярэдніх заказаў і больш аднаго мільёна копій гульні, прададзеных за месяц, што зрабіла яе сама хутка распрадаванай ПК-гульнёй на той момант[3][4]. Яна была сустрэта мноствам станоўчых рэцэнзій, а частка выданняў адзначылі гульню тытуламі «Найлепшая гульня года» і «Найлепшая стратэгія года». Таксама гульня атрымала высокія ацэнкі і ў ігракоў[5][6][7]. У чарце штотыднёвых продажаў ад NPD Techworld гульня займала першае месца два месяца[8].

У адрозненне ад папярэдніх гульняў серыі, колькасць супрацьстаялых бакоў павялічылася з дзвюх да чатырох: можна гуляць за ўжо вядомыя Альянс і Арду, а таксама за дзве новыя росы — Нежыць і Начных эльфаў. Аднак агульны гульнявы працэс не змяніўся — іграку ўсё гэтак жа трэба здабываць рэсурсы, будаваць базы і наймаць войскі, каб знішчыць праціўніка. Новаўвядзеннем сталі героі — унікальныя воіны, якія маюць асобыя здольнасці і здольныя атрымліваць вопыт пры забойстве воінаў праціўніка. Кампанія гульні пачынаецца праз 12 гадоў пасля падзей «Warcraft II: Beyond the Dark Portal» і распавядае пра прышэсце дэманаў у свет Азерота[9].

У камплекце з гульнёй пастаўляецца рэдактар карт «World Editor», дзякуючы якому ў сеткі з’явілася мноства неафіцыйных карт, у якіх гульнявы працэс можа цалкам адрознівацца ад звычайнага. Адной з найпапулярных карт стала «DotA: Allstars», таксама атрымалі развіццё мноства іншых мадыфікацый, такіх, як «Tower defense», «Hero survival» і іншыя. Праз год да гульні быў выпушчаны дадатак, «The Frozen Throne», які таксама стаў папулярным у ігракоў і атрымаў мноства станоўчых рэцэнзій[10].

Выданні правіць

«Blizzard» выпусціла дзве версіі гульні: звычайную версію і абмежаванае калекцыйнае выданне. Калекцыйнае выданне ўтрымлівала наступныя рэчы:

  • Гульню на CD
  • The official Warcraft III Cinematic DVD
  • Collector’s Edition Soundtrack.
  • Collector’s Edition manual.
  • The Art of Warcraft book.
  • Lithographic Prints

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

Спасылкі правіць

Афіцыйныя рэсурсы правіць

Афіцыйныя форумы правіць

Іншыя рэсурсы правіць

  • Replayers Архівавана 1 верасня 2017. — сайт з лепшымі запісамі гульняў WarCraft 3 Reign of Chaos
  • Quotes of Warcraft III — Спіс усіх цытат юнітаў і герояў гульні на англійскім