Сусветная федэрацыя катоў

(Пасля перасылкі з World Cat Federation)

Сусветная федэрацыя катоў (англ.: World Cat Federation, WCF) — міжнароднае аб’яднанне феліналагічных клубаў. У яе склад уваходзяць каля 370 арганізацый аматараў катоў з розных краін[1].

World Cat Federation
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі cat registry[d] і парасонавая арганізацыя[d]
Кіраўнікі
Кіраўнік Anneliese Hackmann
Заснаванне
Дата заснавання 1988
wcf-online.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Сусветная федэрацыя катоў была заснавана ў 1988 годзе ў Рыа-дэ-Жанэйра. Яе стварылі тры клуба, якія былі незадаволены малой дэмакратычнасцю тых федэрацый, якія існавалі ў той час.

Мэты правіць

Сусветная федэрацыя катоў аб’ядноўвае 93 асацыяваныя арганізацыі і 66 нацыянальных арганізацый з 18 краін.

Напрамкі іх дзейнасці наступныя[2]:

  • усталяванне міжнародных зносін паміж клубамі катоў;
  • распрацоўка і зацвярджэнне стандартаў парод;
  • прадстаўленне выставачных ліцэнзій;
  • кантроль за выкананнем выставачных правіл;
  • ліцэнзаванне суддзяў;
  • рэгістрацыя гадавальнікаў.

Структура правіць

Федэрацыя з’яўляецца адкрытай і дэмакратычнай арганізацыяй. Яна прызнае многія феліналагічныя сістэмы свету і радаводныя дакументы розных заводчыкаў. Сярод партнёраў Федэрацыі ёсць TICA (ЗША), FIFe (Чэхія), GCCF (Вялікабрытанія) і CFA (ЗША); суддзі гэтых арганізацый часта ўдзельнічаюць у выстаўках Федэрацыі.

Прэзідэнт Федэрацыі Анеліз Хакман з’яўляецца дэпутатам Еўрапарламента. Федэрацыя прымае актыўны ўдзел у абмеркаванні еўрапейскага заканадаўства па пытаннях, якія датычацца жывёл[3].

Зноскі

  1. kd-deuter. «WCF — World Cat Federation Архівавана 20 снежня 2017.». www.wcf-online.de
  2. Statutes of the WCF World Cat Federation. Архівавана 29 красавіка 2021.
  3. Welcome to the website of the World Cat Federation eV" Архівавана 9 сакавіка 2021.. World Cat Federation