XLAM: Лучшая беларусская альтернатива

XLAM: Лучшая беларусская альтернатива — складанка песень беларускіх альтэрнатыўных гуртоў, выдадзеная праектам «Xlam.by» на лэйбле «GO-Records» 11 чэрвеня 2006 года[1].

XLAM: Лучшая беларусская альтернатива
Вокладка альбома «XLAM: Лучшая беларусская альтернатива» (11 чэрвеня 2006 года)
складанка розныя выканаўцы[d]
Дата выпуску 11 чэрвеня 2006 года
Запісаны 2006
Жанр метал, ню-метал, дезкор, рэпкор
Працягласць 76:27
Мова песень руская, беларуская
Лэйбл GO-Records, Xlam.by

Перадумовы і выпуск

правіць

Праца над фармаваннем спіса артыстаў на дыску распачалася ў лютым 2006 года[2]. Увага пры выбару гуртоў звярталася на нестандартнасць музычнага матэрыялу, а таксама на якасць прапанаваных трэкаў[1]. Як паведамляў «БелаПАН» каардынатар праекта Дзмітрый Дзмітрыеў, галоўнай умовай было, «што гэта беларускі гурт, які грае якасную, экстрэмальную і сумленную музыку, якая шукае свайго слухача»[3].

Як акрэслівалі выдаўцы, задача кампіляцыі зводзілася да адкрыцця новых імёнаў у альтэрнатыўнай музыцы[4]. Яе наклад павінен быў скласці 1500 асобнікаў, трэць з якіх вызначалася для распаўсюду на рынку Расіі[5].

Прэзентацыя дыска з удзелам шэрагу гуртоў, творы якіх трапілі на складанку, прайшла ў дзень яго выхаду 11 чэрвеня 2006 года ў Гомелі, у той час як украінскі гурт «SkinHate» стаў запрошаным хедлайнерам вечарыны[4].

  1. Пневмания — «Открой меня»
  2. 3t.ON — «Дай нам знать»
  3. Rasta — «Hakkah»
  4. Ricochet — «Рикошет кор»
  5. kuktooz — «Пустыня»
  6. TT'34 — «Иной»
  7. IKONA — «Не верю»
  8. D-Tails — «Выжигая огнем»
  9. Tweed — «Зверь»
  10. M.L.A. — «Рио»
  11. Tav.Mauzer — «Брудная вада»
  12. 4example — «Как земле вода»
  13. Zv!k — «Клон»
  14. Stinkface — «Ashamed»
  15. Кризис — «Суицид»
  16. Usplёsk — «Эфіp superlight»
  17. Контур — «Все в глазах»
  18. Termin X — «Згубіцца»
  19. ONEGIN — «Smilla»
  20. <killkitau> — «Больше ничего»
  21. Скимен — «Зачем»

Крытыка

правіць

«Музыкальная газета» ў сваім аглядзе вылучала кампазіцыю «Открой меня» (Пневмания), у той час як гурт «ONEGIN» расчараваў крытыкаў[6]. Пасля кружэлка характарызавалася Максімам Жукавым адтуль жа прыметнікам «тлусты»[7].

Сяргей «SB» Будкін з «Тузін Гітоў» і «Нашай Нівы» назваў плыту альтэрнатывай праекту «Вольныя танцы: альтэрнатыва by», у той час як музыка была апісана словамі «экспрэсіўная, агрэсіўная, сплеценая з нерваў і крыкаў»[8][9].

Крыніцы

правіць
  1. а б Кудрявцев, Павел. XLAM: белорусская альтернатива (руск.). Музыкальная газета (2006). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2019. Праверана 15 лістапада 2019.
  2. X-LAM: сборник альтернативной музыки (руск.). Музыкальная газета (21 лютага 2006). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2019. Праверана 15 лістапада 2019.
  3. Поздняков, Виктор. Лучшую белорусскую альтернативу соберут на одном диске (руск.). БелаПАН (23 лютага 2006). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2019. Праверана 16 лістапада 2019.
  4. а б Сборник альтернативной музыки X-LAM на подходе (руск.). Музыкальная газета (24 мая 2006). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2019. Праверана 15 лістапада 2019.
  5. 24. XLAM и GO-RECORDS собираются выпустить сборник альтернативной музыки (руск.). puls.by (20 лютага 2006). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2019. Праверана 16 лістапада 2019.
  6. V/A XLAM. Лучшая белорусская альтернатива (руск.). Музыкальная газета (2006). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2019. Праверана 15 лістапада 2019.
  7. Жуков, Максим. TOP-10 витебской альтернативы (руск.). zhukov.tv. Музыкальная газета (2007). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2019. Праверана 15 лістапада 2019.
  8. SB. Xlam: Альтэрнатыва альтэрнатыве (недаступная спасылка). Тузін Гітоў (21 лістапада 2006). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2011. Праверана 15 лістапада 2019.
  9. Будкін, Сяргей. Альтэрнатыва альтэрнатыве . Наша Ніва (20 лістапада 2006). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2019. Праверана 8 снежня 2019.