XXVI з’езд КПБ

(Пасля перасылкі з XXVI з'езд КПБ)

Дваццаць шосты з'езд Камуністычнай партыі Беларусі. Адбыўся 35 сакавіка 1966 г. у Мінску. Прысутнічалі 724 дэлегаты з рашаючым і 57 з дарадчым голасам ад 343 000 членаў і кандыдатаў у члены партыі.

Парадак дня правіць

  • Справаздача ЦК КПБ (П. М. Машэраў);
  • справаздача Рэвізійнай камісіі КПБ (I. П. Кожар);
  • праект Дырэктыў XXIII з'езда КПСС па пяцігадоваму плану развіцця народнай гаспадаркі СССР на 19661970 (Ц. Я. Кісялеў);
  • выбары ЦК КПБ;
  • Рэвізійнай камісіі КПБ.

Праца з'езда правіць

Адобрыў палітычную і практычную работу КПБ за справаздачны перыяд, падкрэсліў, што вялікі ўплыў на дзейнасць рэспубліканскай партыйнай арганізацыі зрабілі кастрычніцкі, лістападаўскі (1964 г.), сакавіцкі і вераснеўскі (1965 г.) Пленумы ЦК КПСС. Ухваліў праект Дырэктыў XXIII з'езда КПСС па пяцігадоваму плану развіцця народнай гаспадаркі СССР на 19661970.

Вынікі з'езда правіць

Выбраў ЦК КПБ у складзе 133 членаў і 59 кандыдатаў у члены, Рэвізійную камісію КПБ з 40 членаў.

Літаратура правіць

  • Дваццаць шосты з'езд КПБ // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 523 с. — С. 219. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК / Институт истории партии при ЦК КПБ — филиал Института марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. Т. 6: 1966 — 1975 / [под общ. ред. Г. Г. Бартошевича (председатель редкол.) и др.]. — Мн.: Беларусь, 1987. — 622, [1] с.
  • Машэраў, П. М. Справаздача Цэнтральнага Камiтэта Кампартыi Беларусi XXVI з'езду (3 сакавiка 1966 г.) / П. М. Машэраў. — Мн.: Беларусь, 1966. — 68, [2] с.