Y-храмасома
Y-храмасома — палавая храмасома большасці сысуноў, у тым ліку чалавека. Змяшчае ген SRY, які вызначае мужчынскі пол арганізма, а таксама гены, неабходныя для звычайнага фарміравання сперматазоідаў. Мутацыі ў гене SRY могуць прывесці да фарміравання жаночага арганізма з генатыпам XY (Сіндром Суайра). Y-храмасома чалавека складаецца прыблізна з 58 мільёнаў пар азоцістых асноў.
Агульныя звесткіПравіць
Клеткі большасці сысуноў змяшчаюць дзве палавых храмасомы — Y-храмасома і X-храмасома ў самцоў, дзве X-храмасомы ў самак. У некаторых сысуноў, напрыклад, качканоса, пол вызначаецца не адной, а пяццю парамі палавых храмасом[1]. Пры гэтым, палавыя храмасомы качканоса маюць большае падабенства з Z-храмасомай птушак[2], а ген SRY, верагодна, не ўдзельнічае ў яго палавой дыферэнцыяцыі[3].
У чалавечай папуляцыі клеткі некаторых мужчын змяшчаюць дзве X-храмасомы і адну Y-храмасому ці адну X-храмасому і дзве Y-храмасомы (гл. сіндром Клайнфельэра); клеткі некаторых жанчын змяшчаюць тры ці адну X-храмасомы (гл. сіндром Шэрашоўскага — Тэрнера). У некаторых выпадках назіраецца пашкоджанне гена SRY (з фарміраваннем жаночага XY арганізма) ці яго капіраванне на X-храмасому (з фарміраваннем мужчынскага XX арганізма) (гл. таксама Інтэрсексуальнасць).
Зноскі
- ↑ Grützner F, Rens W, Tsend-Ayush E, et al. (2004). "In the platypus a meiotic chain of ten sex chromosomes shares genes with the bird Z and mammal X chromosomes". Nature 432: 913–917. doi: .
- ↑ Warren WC, Hillier LDW, Graves JAM, et al. (2008). "Genome analysis of the platypus reveals unique signatures of evolution". Nature 453: 175–183. doi:. http://www.nature.com/nature/journal/v453/n7192/full/nature06936.html.
- ↑ Veyrunes F, Waters PD, Miethke P, et al. (2008). "Bird-like sex chromosomes of platypus imply recent origin of mammal sex chromosomes". Genome Research 18: 965–973. doi:. http://genome.cshlp.org/content/18/6/965.abstract.