Чумная палачка

(Пасля перасылкі з Yersinia pestis)

Чумна́я па́лачка (Yersinia pestis, раней Pasteurella pestis) — грамадмоўная бактэрыя з сямейства энтэрабактэрый[1].

Чумная палачка

Yersinia pestis,
афарбаваныя флюарэсцэнтным фарбавальнікам, ×2000.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Yersinia pestis
(Lehmann & Neumann, 1896) van Loghem, 1944


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  967822
NCBI  632
EOL  972652

Інфекцыйны агент бубоннай чумы, таксама можа выклікаць пнеўманію (лёгачную форму чумы) і сэптычную чуму. Усе тры формы адказныя за высокі ўзровень смяротнасці ў эпідэміях, якія мелі месца ў гісторыі чалавецтва, напрыклад такіх як Вялікая чума і «Чорная смерць», на рахунку апошняй з якіх — смерць траціны насельніцтва Еўропы за прамежак з 1347 па 1353 годы.

Роля Yersinia pestis у «Чорнай смерці» дыскутуецца. Некаторыя сцвярджаюць, што «Чорная смерць» распаўсюдзілася занадта хутка, каб быць выкліканай Yersinia pestis[2]. ДНК гэтай бактэрыі знойдзены ў зубах памерлых ад «Чорнай смерці», тады як тэставанне сярэднявечных парэшткаў людзей, якія памерлі па іншых прычынах, не дало станоўчай рэакцыі на Yersinia pestis[3][4].

Гэта даказвае, што Yersinia pestis з'яўляецца як мінімум спадарожным фактарам у некаторых (магчыма, не ва ўсіх) еўрапейскіх эпідэміях чумы. Магчыма, што адбор, зроблены чумой, мог паўплываць на патагеннасць бактэрыі, адсеяць індывідаў, якія былі найбольш ёй схільныя.

Зноскі

  1. Collins FM (1996). Pasteurella, Yersinia, and Francisella. In: Barron's Medical Microbiology (Barron S et al, eds.) (4th ed. ed.). Univ of Texas Medical Branch. (via NCBI Bookshelf). {{cite book}}: |edition= мае залішні тэкст (даведка)
  2. Ал Бухбиндер. Между чумой и эболой Архівавана 11 студзеня 2018. — у артыкуле, надрукаваным у часопісе «Знание—Сила» № 2 за 2002 год прыводзяцца разважанні, якія крытыкуюць сувязь бактэрыі з чумой.
  3. Drancourt M; Aboudharam G; Signolidagger M; Dutourdagger O; Raoult D. (1998). "Detection of 400-year-old Yersinia pestis DNA in human dental pulp: An approach to the diagnosis of ancient septicemia". PNAS. 95 (21): 12637–12640.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2007. Праверана 18 кастрычніка 2014.
  4. Drancourt M; Raoult D. (2002). "Molecular insights into the history of plague". Microbes Infect. 4: 105–9.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link)

Літаратура правіць

  • Козлов М. П. Чума (природная очаговость, эпизоотология, эпидемические проявления). — М.: Медицина  (руск.), 1979. — 192 с.