Адкрыць галоўнае меню

You Belong with Me (песня Тэйлар Свіфт)

(Пасля перасылкі з You Belong With Me, песня Тэйлар Свіфт)

«You Belong With Me» (бел. «Мы створаны адзін для аднаго») — трэці сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе другога студыйнага альбома «Fearless», выпушчаны 18 красавіка 2009 пад лэйблам Big Machine. Песня была напісана Тэйлар разам з Ліз Роуз. Кампазіцыя і відэакліп мелі вялікую папулярнасць у свеце (№ 2 у ЗША, №3 у Канадзе, №5 у Аўстраліі і Новай Зеландыі) і атрымалі станоўчыя водгукі, а таксама некалькі музычных узнагарод і намінацый, сярод якіх нават дзве намінаці Грэмі. На цяперашні час сінгл мае cем плацінавых сертыфікацый у Амерыцы.

«You Belong with Me»
Вокладка сінгла «You Belong with Me» (Тэйлар Свіфт, 2009)
Сінгл Тэйлар Свіфт
з альбома Fearless
Выпушчаны 18 красавіка 2009
Фармат CD, лічбавая дыстрыбуцыя
Запісаны 2008
Жанр кантры-поп, кантры-рок
Кампазітар Тэйлар Свіфт, Ліз Роуз
Працягласць 3:52
Лэйбл Big Machine, Universal Republic
Прадзюсар Натан Чэпман, Тэйлар Свіфт
Аўтар песні Тэйлар Свіфт, Ліз Роуз
Месцы ў чартах
Храналогія сінглаў Тэйлар Свіфт
«White Horse»
(2008)
«You Belong with Me»
(2009)
«Fifteen»
(2009)

Змест

ІнфармацыяПравіць

Гісторыя стварэнняПравіць

У адным з інтэрв'ю Тэйлар Свіфт прызналася, што ідэя напісаць гэтую песню прыйшла да яе, калі яна ўбачыла, як яе сябар, у якога яна таемна была закаханая, сварыцца са сваёй дзяўчынай па тэлефоне.[1] Поўная сімпатыі да яго ў гэтай сітуацыі, Свіфт як раз і прыдумала канцэпцыю песні. Пазней яна скаардынавалася з аўтарам-песеннікам Ліз Роуз і сумеснымі намаганнямі песня была напісана. Першапачаткова «You Belong With Me» была выпушчаная як промосингл да другога альбому спявачкі «Fearless», аднак пазней было прынята рашэнне выпусціць песню як паўнавартасны сінгл.[2]

Агульная інфармацыяПравіць

«You Belong with Me» — гэта кантры-поп песня з элементамі кантры-рока, даўжынёй у 3 хвіліны і 52 секунды. Некаторыя эксперты аднеслі яе да жанра поп, напрыклад, Кейт Кіфер з часопіса «Paste Magazine» ахарактарызывала яе "выключна поп-песню".[3] Песня мае ўмераны тэмп 130 удараў у хвіліну. Яна напісана ў танальнасці F♯ мажор, і вакал Свіфт ахоплівае амаль дзве актавы, ад F#3 да C#5. Акордавая паслядоўнасць кампазіцыі — F♯ –на C♯–G♯-B.[4] У аранжыроўцы выкарыстоўваецца банджа разам электрагітарай.[5]

Тэкст песні «You Belong with Me» распавядае пра любоўны трохкутнік паміж Тэйлар, яе сябрам, у якога яна таемна закаханая, і яго дзяўчынай. Некаторыя крытыкі адзначылі падабенства песні да аповеда ці нават казкі, пакладзеных на музыку. Крэйг Розен з «The Hollywood Reporter» лічыць, што «You Belong with Me» апавядае пра тэпічна рамантычныя падзеі ў з сярэдняй школай, што разварочваюцца вакол Свіфт, якая паўстае ў вобразе "дзяўчыны па суседстве".

Патаемнае пасланне — «Love Is Blind So You Couldn't See Me» (бел. «Каханне сляпое, таму ты не змог убачыць мяне»).

Чарты і сертыфікацыіПравіць

У першы тыдзень рэлізу песні як промасінгла было ажыццёўлена каля 172,000 загрузак песні з iTunes Store, што дапамагло «You Belong With Me» адразу апынуцца на 12 месцы ў Billboard Hot 100. Праз некалькі месяцаў, калі кампазіцыя стала паўнапраўным сінглам, яна паднялася на 2 месца і стала адным з самых паспяховых сінглаў за ўсю кар'еру спявачкі. У канцы 2009 года «You Belong With Me» быў распрададзены ў колькасці 4 мільёны 122 тысячы копій у Злучаных Штатах і чатыры разы атрымаў плацінавы статус ад RIAA. На дадзены момант песня мае сем такіх сертыфікацый.

У Канадзе сінгл дасягнуў трэцяга месца ў нацыянальным хіт-парадзе і стаў двойчы плацінавым. У Аўстраліі і Новай Зеландыі песня стала пятай у чартах і атрымала чатыры і адну плацінавыя сертыфікаці адпаведна.

У Еўропе «You Belong With Me» не стаў такім паспяховым, не трапіўшы ў топ-10 хіт-парадаў.

Музычнае відэаПравіць

 
Тэйлар Свіфт з узнагародай MTV Video Music Award у 2009 годзе

Відэакліп на песню быў зняты Раманам Уайтам ў 2009 годзе. Кліп распавядае пра простую дзяўчыну, якая спрабуе расказаць свайму суседу-аднакласніку пра сваё каханне, але трывае няўдачу ў канкурэнцыі з яго невыноснай папулярнайдзяўчынай-капітанам групы падтрымкі. Спявачка адыграла абедзве галоўныя жаночыя ролі ў кліпе. Любоўны інтарэс Тэйлар сыграў акцёр Лукас Ціл. Прэм'ерны паказ відэа адбыўся на тэлеканале Country Music Television 2 мая 2009 года.[6] Пазней Свіфт атрымала статуэтку за «Лепшае жаночае відэа» на цырымоніі ўручэння MTV Video Music Awards 2009. Такім чынам, «You Belong With Me» стала першай кантры-песняй, якая атрымала гэту ўзнагароду. Таксама відэа атрымала мноства намінацый на розныя прэстыжныя прэміі, сярод якіх MuchMusic Video Awards.

На найбуйнейшым сусветным відэахостынгу YouTube відэакліп «You Belong With Me» набраў больш за 700 млн. праглядаў.

ВерсііПравіць

  • CD-сінгл
  1. "You Belong With Me" (Альбомная версія) – 3:52
  2. "Love Story" (Бок-Б) – 3:54
  • CD-сінгл №2
  1. "You Belong With Me" (Альбомная версія) – 3:52
  2. "You Belong With Me" (Радыё-мікс) – 3:54
  • Личбая дыстрыбуцыя ЗША
  1. "You Belong With Me" (Альбомная версія) – 3:52
  • Аўстралія / Еўропа
  1. "You Belong With Me" (Радыё-мікс) – 3:54
  • ЗША
  1. "You Belong With Me" (Радыё-мікс) – 3:47

ЧартыПравіць

Штотыднёвыя чартыПравіць

Чарт (2009) Вышэйшая
пазіцыя
  ARIA 5
  Ultratip Flanders 11
  Ultratip Wallonia 23
  Canadian Hot 100 3
  Tracklisten 32
  Mega Single Top 100 68
  Eurochart Hot 100 Singles 61
  Mahasz 31
  IRMA 12
  Japan Hot 100 14
  RIANZ 5
  IFPI 17
  Sverigetopplistan 47
  UK Singles Chart 30
  Billboard Hot 100 2
  Billboard Adult Contemporary 1
  Billboard Adult Top 40 2
  Hot Country Songs 1
  Mainstream Top 40 4

Выніковыя гадавыя чартыПравіць

Чарт (2009) Пазіцыя
  Billboard Hot 100[7] 11
  Country Songs[8] 13
  Billboard Adult Contemporary Songs[9] 14
  Billboard Adult Pop Songs[10] 15
  Billboard Pop Songs[11] 5
  ARIA[12] 17
  Canadian Hot 100 14
  RIANZ[13] 25
  UK Singles[14] 177
Чарт (20010) Пазіцыя
  Billboard Hot 100[15] 57
  Country Songs[16] 8

Чарты дзесяцігоддзяПравіць

Чарт (2000-2009) Пазіцыя
  ARIA[17] 88

Зноскі

  1. Swift, Taylor Cut By But. 'Bigmachinerecords.com'. Big Machine Records. Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2010. Праверана 12 сакавіка 2010.
  2. Countdown to Fearless. iTunes Store. Apple, Inc. Праверана 13 сакавіка 2010.
  3. Kiefer, Kate Six Great Taylor Swift Songs. Paste. Paste Media Group LLC (4 чэрвеня 2009). Праверана 17 красавіка 2010.
  4. Digital sheet music – Taylor Swift – You Belong with Me. 'Musicnotes.com'. Alfred Publishing. Праверана 16 красавіка 2010.
  5. Richards, Chris Taylor Swift, 'Fearless' and Full of Charm. The Washington Post. The Washington Post Company (11 лістапада 2008). Праверана 14 ліпеня 2011.
  6. Taylor Swift – You Belong with Me. CMT. Viacom. Праверана 24 сакавіка 2010.
  7. Best of 2009 – Hot 100 Songs. Billboard. Nielsen Business Media, Inc. Праверана 6 сакавіка 2011.
  8. Year End Charts – Hot Country Songs – Issue Date: 2008. Billboard. Prometheus Global Media. Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2011. Праверана 15 жніўня 2011.
  9. Adult Contemporary Songs: Page 1. Prometheus Global Media. Праверана 28 ліпеня 2015.
  10. Adult Pop Songs: Page 1. Prometheus Global Media. Праверана 28 ліпеня 2015.
  11. Pop Songs: 2009 Year-End Charts. Prometheus Global Media. Праверана 28 ліпеня 2015.
  12. ARIA Charts – End Of Year Charts – Top 100 Singles 2009. "ARIA.com.au". Australian Recording Industry Association. Праверана 13 сакавіка 2010.
  13. RIANZ Annual Top 50 Singles Chart 2008 (see "2009 – Singles"). "RIANZ.org.nz". Recording Industry Association of New Zealand. Праверана 13 сакавіка 2010.
  14. UK Year-end Songs 2009 (PDF). ChartsPlus 5. The Official Charts Company. Праверана 14 чэрвеня 2010.
  15. Best of 2009 – Hot 100 Songs. Billboard. Nielsen Business Media, Inc. Праверана 6 сакавіка 2011.
  16. The Best of 2009: The Year in Music. Billboard. Праверана 17 верасня 2015.
  17. McCabe, Kathy Delta Goodrem's talents the top charts. The Daily Telegraph. New Limited (7 студзеня 2010). Праверана 29 ліпеня 2010.