You Belong with Me (песня Тэйлар Свіфт)
«You Belong With Me» (бел. «Мы створаны адзін для аднаго») — трэці сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе другога студыйнага альбома «Fearless», выпушчаны 18 красавіка 2009 пад лэйблам Big Machine. Песня была напісана Тэйлар разам з Ліз Роуз. Кампазіцыя і відэакліп мелі вялікую папулярнасць у свеце (№ 2 у ЗША, №3 у Канадзе, №5 у Аўстраліі і Новай Зеландыі) і атрымалі станоўчыя водгукі, а таксама некалькі музычных узнагарод і намінацый, сярод якіх нават дзве намінаці Грэмі. На цяперашні час сінгл мае cем плацінавых сертыфікацый у Амерыцы.
You Belong with Me | ||||
---|---|---|---|---|
![]() | ||||
Сінгл Тэйлар Свіфт з альбома Fearless |
||||
Выпушчаны | 18 красавіка 2009 | |||
Мова | англійская | |||
Фармат | CD, лічбавая дыстрыбуцыя | |||
Запісаны | 2008 | |||
Жанр | кантры-поп, кантры-рок | |||
Кампазітар | Тэйлар Свіфт, Ліз Роуз | |||
Працягласць | 3:52 | |||
Лэйбл | Big Machine, Universal Republic | |||
Прадзюсар | Натан Чэпман, Тэйлар Свіфт | |||
Аўтар песні | Тэйлар Свіфт, Ліз Роуз | |||
|
||||
Месцы ў чартах | ||||
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў | ||||
|
Інфармацыя
правіцьГісторыя стварэння
правіцьУ адным з інтэрв'ю Тэйлар Свіфт прызналася, што ідэя напісаць гэтую песню прыйшла да яе, калі яна ўбачыла, як яе сябар, у якога яна таемна была закаханая, сварыцца са сваёй дзяўчынай па тэлефоне.[1] Поўная сімпатыі да яго ў гэтай сітуацыі, Свіфт як раз і прыдумала канцэпцыю песні. Пазней яна скаардынавалася з аўтарам-песеннікам Ліз Роуз і сумеснымі намаганнямі песня была напісана. Першапачаткова «You Belong With Me» была выпушчаная як промосингл да другога альбому спявачкі «Fearless», аднак пазней было прынята рашэнне выпусціць песню як паўнавартасны сінгл.[2]
Агульная інфармацыя
правіць«You Belong with Me» — гэта кантры-поп песня з элементамі кантры-рока, даўжынёй у 3 хвіліны і 52 секунды. Некаторыя эксперты аднеслі яе да жанра поп, напрыклад, Кейт Кіфер з часопіса «Paste Magazine» ахарактарызавала яе "выключна поп-песню".[3] Песня мае ўмераны тэмп 130 удараў у хвіліну. Яна напісана ў танальнасці F♯ мажор, і вакал Свіфт ахоплівае амаль дзве актавы, ад F#3 да C#5. Акордавая паслядоўнасць кампазіцыі — F♯ –на C♯–G♯-B.[4] У аранжыроўцы выкарыстоўваецца банджа разам электрагітарай.[5]
Тэкст песні «You Belong with Me» распавядае пра любоўны трохкутнік паміж Тэйлар, яе сябрам, у якога яна таемна закаханая, і яго дзяўчынай. Некаторыя крытыкі адзначылі падабенства песні да аповеда ці нават казкі, пакладзеных на музыку. Крэйг Розен з «The Hollywood Reporter» лічыць, што «You Belong with Me» апавядае пра тэпічна рамантычныя падзеі ў з сярэдняй школай, што разварочваюцца вакол Свіфт, якая паўстае ў вобразе "дзяўчыны па суседстве".
Патаемнае пасланне — «Love Is Blind So You Couldn't See Me» (бел. «Каханне сляпое, таму ты не змог убачыць мяне»).
Чарты і сертыфікацыі
правіцьУ першы тыдзень рэлізу песні як промасінгла было ажыццёўлена каля 172,000 загрузак песні з iTunes Store, што дапамагло «You Belong With Me» адразу апынуцца на 12 месцы ў Billboard Hot 100. Праз некалькі месяцаў, калі кампазіцыя стала паўнапраўным сінглам, яна паднялася на 2 месца і стала адным з самых паспяховых сінглаў за ўсю кар'еру спявачкі. У канцы 2009 года «You Belong With Me» быў распрададзены ў колькасці 4 мільёны 122 тысячы копій у Злучаных Штатах і чатыры разы атрымаў плацінавы статус ад RIAA. На дадзены момант песня мае сем такіх сертыфікацый.
У Канадзе сінгл дасягнуў трэцяга месца ў нацыянальным хіт-парадзе і стаў двойчы плацінавым. У Аўстраліі і Новай Зеландыі песня стала пятай у чартах і атрымала чатыры і адну плацінавыя сертыфікаці адпаведна.
У Еўропе «You Belong With Me» не стаў такім паспяховым, не трапіўшы ў топ-10 хіт-парадаў.
Музычнае відэа
правіцьВідэакліп на песню быў зняты Раманам Уайтам ў 2009 годзе. Кліп распавядае пра простую дзяўчыну, якая спрабуе расказаць свайму суседу-аднакласніку пра сваё каханне, але трывае няўдачу ў канкурэнцыі з яго невыноснай папулярнайдзяўчынай-капітанам групы падтрымкі. Спявачка адыграла абедзве галоўныя жаночыя ролі ў кліпе. Любоўны інтарэс Тэйлар сыграў акцёр Лукас Ціл. Прэм'ерны паказ відэа адбыўся на тэлеканале Country Music Television 2 мая 2009 года.[6] Пазней Свіфт атрымала статуэтку за «Лепшае жаночае відэа» на цырымоніі ўручэння MTV Video Music Awards 2009. Такім чынам, «You Belong With Me» стала першай кантры-песняй, якая атрымала гэту ўзнагароду. Таксама відэа атрымала мноства намінацый на розныя прэстыжныя прэміі, сярод якіх MuchMusic Video Awards.
На найбуйнейшым сусветным відэахостынгу YouTube відэакліп «You Belong With Me» набраў больш за 700 млн. праглядаў.
Версіі
правіць- CD-сінгл
- "You Belong With Me" (Альбомная версія) – 3:52
- "Love Story" (Бок-Б) – 3:54
- CD-сінгл №2
- "You Belong With Me" (Альбомная версія) – 3:52
- "You Belong With Me" (Радыё-мікс) – 3:54
- Личбая дыстрыбуцыя ЗША
- "You Belong With Me" (Альбомная версія) – 3:52
- Аўстралія / Еўропа
- "You Belong With Me" (Радыё-мікс) – 3:54
- ЗША
- "You Belong With Me" (Радыё-мікс) – 3:47
Чарты
правіцьШтотыднёвыя чарты
правіцьЧарт (2009) | Вышэйшая пазіцыя |
---|---|
ARIA | 5 |
Ultratip Flanders | 11 |
Ultratip Wallonia | 23 |
Canadian Hot 100 | 3 |
Tracklisten | 32 |
Mega Single Top 100 | 68 |
Eurochart Hot 100 Singles | 61 |
Mahasz | 31 |
IRMA | 12 |
Japan Hot 100 | 14 |
RIANZ | 5 |
IFPI | 17 |
Sverigetopplistan | 47 |
UK Singles Chart | 30 |
Billboard Hot 100 | 2 |
Billboard Adult Contemporary | 1 |
Billboard Adult Top 40 | 2 |
Hot Country Songs | 1 |
Mainstream Top 40 | 4 |
Выніковыя гадавыя чарты
правіцьЧарт (2009) | Пазіцыя |
---|---|
Billboard Hot 100[7] | 11 |
Country Songs[8] | 13 |
Billboard Adult Contemporary Songs[9] | 14 |
Billboard Adult Pop Songs[10] | 15 |
Billboard Pop Songs[11] | 5 |
ARIA[12] | 17 |
Canadian Hot 100 | 14 |
RIANZ[13] | 25 |
UK Singles[14] | 177 |
Чарт (20010) | Пазіцыя |
Billboard Hot 100[15] | 57 |
Country Songs[16] | 8 |
Чарты дзесяцігоддзя
правіцьЧарт (2000-2009) | Пазіцыя |
---|---|
ARIA[17] | 88 |
Зноскі
- ↑ Swift, Taylor. Cut By But(недаступная спасылка). 'Bigmachinerecords.com'. Big Machine Records. Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2010. Праверана March 12, 2010.
- ↑ Countdown to Fearless . iTunes Store. Apple, Inc. Праверана March 13, 2010.
- ↑ Kiefer, Kate. Six Great Taylor Swift Songs(недаступная спасылка). Paste. Paste Media Group LLC (4 чэрвеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2013. Праверана April 17, 2010.
- ↑ Digital sheet music – Taylor Swift – You Belong with Me . 'Musicnotes.com'. Alfred Publishing. Праверана April 16, 2010.
- ↑ Richards, Chris. Taylor Swift, 'Fearless' and Full of Charm . The Washington Post. The Washington Post Company (11 лістапада 2008). Праверана July 14, 2011.
- ↑ Taylor Swift – You Belong with Me(недаступная спасылка). CMT. Viacom. Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2010. Праверана March 24, 2010.
- ↑ Best of 2009 – Hot 100 Songs . Billboard. Nielsen Business Media, Inc. Праверана March 6, 2011.
- ↑ Year End Charts – Hot Country Songs – Issue Date: 2008 . Billboard. Prometheus Global Media. Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2011. Праверана August 15, 2011.
- ↑ Adult Contemporary Songs: Page 1 . Billboard. Prometheus Global Media. Праверана July 28, 2015.
- ↑ Adult Pop Songs: Page 1 . Billboard. Prometheus Global Media. Праверана July 28, 2015.
- ↑ Pop Songs: 2009 Year-End Charts . Billboard. Prometheus Global Media. Праверана July 28, 2015.
- ↑ ARIA Charts – End Of Year Charts – Top 100 Singles 2009 . "ARIA.com.au". Australian Recording Industry Association. Праверана March 13, 2010.
- ↑ RIANZ Annual Top 50 Singles Chart 2008 (see "2009 – Singles")(недаступная спасылка). "RIANZ.org.nz". Recording Industry Association of New Zealand. Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2010. Праверана March 13, 2010.
- ↑ UK Year-end Songs 2009 (PDF). ChartsPlus 5. The Official Charts Company. Праверана June 14, 2010.
- ↑ Best of 2009 – Hot 100 Songs . Billboard. Nielsen Business Media, Inc. Праверана March 6, 2011.
- ↑ The Best of 2009: The Year in Music . Billboard. Праверана September 17, 2015.
- ↑ McCabe, Kathy. Delta Goodrem's talents the top charts(недаступная спасылка). The Daily Telegraph. New Limited (7 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2010. Праверана July 29, 2010.