ZnaROCK

беларускі рок-гурт

«ZnaROCK» (бел.: Знарок) — беларускі гумарыстычны рок-гурт.[1]

ZnaROCK
Жанр гумарыстычны рок
ска-панк
акустыка
Гады 2006 — дагэтуль
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень беларуская
Склад Іван Анішчанка, Ян Вараб’ёў, Яўген Сокалаў, Зміцер Цітоў
vk.com/znarock

Гісторыя правіць

Ідэя стварыць электрычны гурт з’явілася, калі Ян Вараб’ёў, Іван Анішчанка і Яўген Сокалаў разам навучаліся ў Ліцэі БДУ, а потым – на фізічным факультэце БДУ. Час ажыццявіць задуму прыйшоў на пачатку 2006 года, тады і адбыліся першыя рэпетыцыі. Яшчэ раней Яўген Сокалаў і Ян Вераб’ёў сябравалі ў школе і ў 2004 годзе пачыналі граць разам[2].

Пасля таго як змянілася некалькі бубначоў, у ліпені 2006-га ў гурт прыходзіць навучэнец БНТУ бубнач Зміцер Цітоў. Ужо ў жніўні пачалі рэпетаваць новым складам. Так склалася кампанія маладых, вясёлых і крэатыўных сяброў.

Першы канцэрт адбыўся на «Halloween», пасля якога адбылася знакавая падзея для гурта ZnaROCK: напісалася новая песьня – «Піраты Менскага мора». Менавіта яна вызначыла стыль і ідэю будучага альбому.

Увесну 2007-га пачалі часцей выступаць на канцэртах, апошні з якіх адбыўся ў межах рок-фэсту БДУ пад канец красавіка.

У 2011 песня «Я эма, мама» трапіла ў лік галоўных гітоў сезона і выйшла на складанцы «Прэм’ер Тузін».

Гурт пачаў з лёгкай акустычнай музыкі, канчаткова жанрава спыніліся ў межах ска-панку. У тэкстах песень адлюстроўваюць кансумарызм сучаснага грамадства.

Склад правіць

  • Іван Анішчанка – бас-гітара
  • Ян Вараб’ёў – спевы, рытм-гітара
  • Яўген Сокалаў – сола-гітара
  • Зміцер Цітоў – бубны

Дыскаграфія правіць

Самотнікі правіць

  • «Хачу Tattoo!» (2015)[3]

Відэакліпы правіць

  • «Я эма, мама» (вытворчасць «TOtamTO Media & TV» Паўла Квасьнеўскага, рэж. Сяргей Пабягайла) — 2011

Зноскі

  1. Oksana Romanets (April 2, 2015). ZnaROCK feat. Сяргей Башлыкевіч - Тры чарапахi (N.R.M. cover). Belarus: YouTube.
  2. Вячеслав Радионов. ZnaROCK: «Беларуская мара — 500 усім даляраў» // Ultra-music.com. — 26.02.2013.
  3. ZNAROCK ПРЭЗЭНТАВАЎ САМОТНІК «ХАЧУ TATTOO!»: «ГЭТА ПАДАРУНАК НАШЫМ ХЭЙТЭРАМ» (ПРЭМ’ЕРА!) // Тузін Гітоў. — 28.05.2015.

Спасылкі правіць