Засценкі (Вілейскі раён)

вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Засценкі — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Іжскага сельсавета. На 2012 год 16 двароў, 25 жыхароў.

Вёска
Засценкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Засценак Іжа
Колькасць двароў
16
Насельніцтва
25 чалавек (2012)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+3751771
Паштовыя індэксы
222445
Аўтамабільны код
5
СААТА
6213824026
Засценкі на карце Беларусі ±
Засценкі (Вілейскі раён) (Беларусь)
Засценкі (Вілейскі раён)
Засценкі (Вілейскі раён) (Мінская вобласць)
Засценкі (Вілейскі раён)

Размешчана на аўтадарозе паміж вёскамі Іжа і Лыцавічы.

Гісторыя правіць

У 1622 годзе — сяло ў фальварку Роскасельскі, што быў у маёнтку Лоск.

У 1800 годзе — вёска Засценак у маёнтку Іжа. У пачатку XX стагоддзя ў дакументах значыцца як вёска Засценка або Засценне.

У 1921—1945 гадах вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Іжа, пазней у складзе гміны Войстам[1][2][3][4].

У канца 1940-х да засценка Іжа былі далучаныя засценкі Грэлікі і Пукалы (Пукелы) і паселішча атрымала сучасную назву Засценкі[5].

Насельніцтва правіць

  • 1921 год — 152 жыхары, 25 двароў[6].
  • 1931 год — 141 жыхар, 29 двароў[7].

Зноскі

  1. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
  2. https://www.senat.gov.pl/gfx/senat/pl/senatopracowania/70/plik/m-631.pdf
  3. https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/;3950665
  4. Piotr Eberhardt, Formowanie się polskiej granicy wschodniej po II wojnie światowej, «Dzieje Najnowsze», Rocznik L — 2018 (2), 2018, s. 95-100.
  5. Нарачанка і яе берагі 2013.
  6. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.
  7. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 62

Літаратура правіць