Іван Міхайлавіч Мельнічук

Іван Міхайлавіч Мельнічук (13 верасня 1939, вёска Носава, Люблінскае ваяводства, Польская Рэспубліка) — беларускі пісьменнік, паэт, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Іван Мельнічук
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Іван Міхайлавіч Мельнічук
Дата нараджэння 15 верасня 1939(1939-09-15) (84 гады)
Грамадзянства  СССР
 Беларусь
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі Мядовая прэмія (2006)

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 15 верасня 1939 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Носава ля горада Бяла-Падляска. У 1944 годзе бацька разам з вялікай сям’ёй пераехаў спачатку на Украіну, а затым — на Беларусь у вёску Сычы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці, дзе і прайшло дзяцінства Івана Міхайлавіча.

У пачатковай школе Іван паспрабаваў пісаць вершы, а ў хуткім часе яго творы пачалі з’яўляцца ў абласным і рэспубліканскім друку. У 1955 годзе Іван Мельнічук стаў пераможцам літаратурнага конкурсу, які праводзіўся газетай «Піянер Беларусі». Перамога акрыліла маладога аўтара, і ён з натхненнем узяўся за стварэнне новых вершаў. Пасля заканчэння Воўчынскай дзесяцігодкі ў 1956 году працаваў год у Брэсцкай раённай машына-трактарнай станцыі, пасля гэтага паступіўшы на філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна, дзе працягваў пісаць і друкавацца. У 1961 годзе Івана запрасілі на працу ў брэсцкую раённую газету «Социалистический путь» («Заря над Бугом»), дзе і пачалася яго журналісцкая кар’ера.

Пасля заканчэння інстытута і службы ў Савецкай Арміі быў уласным карэспандэнтам газеты «Чырвоная змена» па Брэсцкай вобласці, затым працаваў у партыйных і савецкіх органах, быў намеснікам начальніка ўпраўлення па друку Брэсцкага аблвыканкама.

З 2009 года — старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Уваходзіць у склад рэдкалегіі літаратурнага альманаху Брэсцкага абласнога аддзялення Саюзу беларускіх пісьменнікаў «Жырандоля».

Творчасць правіць

Першыя вершы спрабаваў пісаць яшчэ ў пачатковай школе. У 1982 годзе ў выдавецтве «Юнацтва» ўбачыў свет яго першы паэтычны зборнік «Кто разбудит солнце». Другі зборнік выйшаў праз восем гадоў пад назвай «Диво сами сотворим» (1990), у 1997 годзе — «Добрый лучик». У 2003 годзе выйшла чарговая кніга для дзяцей «Как муравьишка Ишка себя наказал», затым выйшлі «Сказки – добрые подсказки» (2006), «Хлеб насущный» (2009), а ў 2014 годзе — «Чудеса в решете» і «Гасцінец». Піша пераважна на рускай мове.

Вершы Івана Мельнічука адзначаюцца яркай вобразнасцю, даступнай дзіцячаму ўспрыманню, гукавой суладнасцю. Яны дапамагаюць дзецям пазнаць навакальны свет, яго хараство.

Лаўрэат літаратурнай «Мядовай прэміі» (2006).

Бібліяграфія правіць

  • Кто разбудил солнце : стихи : для дошк. возраста / Иван Мельничук ; худ. Т. Соловьёва. Минск: Юнацтва, 1982. 28 с.: ил.
  • Сами диво сотворим : стихи : [для дошк. возраста] / Иван Мельничук ; худож. Л. Вареца ; ред. В. Каризна. Минск: Юнацтва, 1990. 30 с.: ил.
  • Добрый лучик : стихи и загадки : для детей / Иван Мельничук ; худож. Н. Сустова. Минск: Юнацтва, 1997.
  • Как муравьишка Ишка себя наказал : сказки, стишки, потешки / Иван Мельничук. Брест: С. Лавров, 2003. 110 с.
  • Сказки – добрые подсказки : миниатюры, сказки, детские изречения : для дошк. и мл. шк. возраста / Иван Мельничук. Брест: Академия. 2006.
  • Моё детство ; «Никто сказать не может…» ; «Тепла ждём от солнца…» ; Друзьям ; «Чтобы души людей…» ; «Где ветры, что чуб мой…» ; «Печалимся порой…» : [стихи] / Иван Мельничук // Жырандоля : літ. альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза бел. пісьменнікаў : № 2. Мінск: Кнiгазбор, 2009. С. 30–33.
  • Хлеб насущный : (стихи, юмор) / Иван Мельничук. Брест: Брестская типография, 2009. 119 с.
  • Чудеса в решете : весёлые детские стихи и сказки / Иван Мельничук. Брест: Брестская типография, 2014. 115 с.
  • Гасцінец : вершы, байкі, гумарэскі / Іван Мельнічук. Брэст: Альтернатива, 2014.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Іван Мельнічук // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. Анатоль Крэйдзіч. Брэст: Брэсцкая друкарня, 2008. С. 50–52.
  • Валасюк, Л. Чалавек, які разбудзіў сонца / Лявон Валасюк // Валасюк, Л. Непрыдуманыя партрэты / Лявон Валасюк. Брэст: Брэсцкая друкарня, 2014. С. 160–162.
  • Сянкевіч, М. Вядомаму берасцейскаму пісьменніку Івану Мельнічуку – 75 / Мікола Сянкевіч // Народная трыбуна. 2014 (верасень).
  • Валасюк, Л. Чалавек, які разбудзіў сонца / Лявон Валасюк // ЛіМ. 2009. 16 кастр. С. 14.
  • Філатаў, А. З дабром па жыцці : Івану Мельнічуку – 70! / Алесь Філатаў // Народная трыбуна. 2009. 26 верас. С. 4.
  • Филатов, Л. Удивлять и радовать : [к 70-летию поэта И. Мельничука] / Леонид Филатов // Заря. 2009 (сентябрь). С. 5.
  • Александров, Н. Зрелость сентября : к 70-летию поэта Ивана Мельничука / Николай Александров // Брестский курьер. 2009 (сентябрь). № 37. С. 10.
  • Потолков, Ю. Уведи меня, строка… : [о творчестве поэта И. Мельничука] / Юрий Потолков // Брестский вестник. 2007. 20 дек. С. 4.
  • Філатаў, А. Пачуцці добрыя… / Алесь Філатаў // Заря над Бугом (Брест). 2004 (сентябрь).
  • Селех, Л. Добрый лучик : в середине сентября брестский поэт Иван Мельничук отметит свой 65-летний юбилей / Л. Селех // Брестская газета. 2004 (сентябрь). С. 13.

Спасылкі правіць