Іван Піліпавіч Валошын
Іва́н Пілі́павіч Валошын (11 жніўня (29 ліпеня) 1903, Аўдзііўка, цяпер Данецкая вобласць, Украіна — 18 студзеня 1969, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, вучоны ў галіне энергетыкі. Доктар тэхнічных навук (1965), прафесар (1966).
Іван Піліпавіч Валошын | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Панцеляймон Панамарэнка Аляксей Кляшчоў |
||||||
Папярэднік | ён сам, як наркам | ||||||
Пераемнік | Аляксей Кулікоў | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Іван Былінскі Панцеляймон Панамарэнка |
||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | ён сам, як міністр | ||||||
Нараджэнне |
29 ліпеня 1903 |
||||||
Смерць |
18 студзеня 1969 (65 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут (1930).
У 1938—1940 інструктар ЦК КП(б)Б. З 1940 года намеснік старшыні Савета Народных Камісараў БССР, адначасова наркам дзяржаўнага кантролю БССР. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Беларускім штабе партызанскага руху, намеснік начальніка спецшколы па палітчастцы..
З 1951 года кіраўнік энергасектара, потым Інстытута энергетыкі Акадэміі навук БССР. Навуковыя працы ў галіне энергетыкі, распрацоўкі і ўкаранення паўправадніковых прыбораў.
Кандыдат у члены ЦК КПБ (1949—1953). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1947—1950).
Бібліяграфія правіць
- Развитие энергетики Белоруссии, Мн., 1960.
- Переходные процессы в цепях с термисторами, Мн., 1967.
Літаратура правіць
- Валошын Іван Піліпавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 2. Афіны — Ведрыч / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1970. — С. 579. — 640 с.: іл., карты.