Іван Фунеў (балг.: Иван Фунев; 24 ліпеня 1900, с. Горна-Бешавіца  (руск.), Балгарыя — 21 ліпеня 1983, Сафія, Балгарыя) — балгарскі скульптар. Народны мастак Балгарыі (1961). Герой Сацыялістычнай Працы (1967). Лаўрэат Прэміі імя Дзімітрова (1950).

Іван Фунеў
Иван Фунев
Фатаграфія
Дата нараджэння 24 ліпеня 1900(1900-07-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 ліпеня 1983(1983-07-21) (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства  Асманская імперыя >  НРБ
Род дзейнасці мастак, скульптар, паэт, настаўнік мастацтва
Месца працы
Жанр
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Уплыў Канстанцін Менье
Прэміі
Прэмія імя Дзімітрова (1950)
Званні Народны мастак Балгарыі (1961)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

З 1920-х гадоў І. Фунеў звязаны з камуністычнай партыяй, у 1944 годзе стаў яе членам.

Скончыў у 1930 годзе Акадэмію мастацтваў у Сафіі. У 1931 годзе арганізаваў «Таварыства новых мастакоў». Праграмай аб'яднання было прасоўванне «палітычна дзейснага мастацтва».

З 1945 года яе прафесар Акадэмію мастацтваў у Сафіі.

Творчасць правіць

Творы (у жалезабетоне) пераважна на рабочую тэму: «Рабкоры» (1931), «Машыніст» (1933), «У вагоне трэцяга класа» (1936) і інш. Працаваў таксама ў жанры партрэта («Георгі Каранаваў», «Нікола Хрэлкаў», абодва 1932), у манументальнай скульптуры («Партызаны», 1945). Адзін з аўтараў манумента ў гонар Савецкай Арміі ў Сафіі (1954).

Зноскі

  1. Фунев Иван // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 лютага 2017.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць