Ілья Андрэевіч Гаўрылаў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Ілья Гаўрылаў)

Ілья Гаўрылаў (нар. 26 верасня 1988, Віцебск) — беларускі футбаліст, брамнік.

Футбол
Ілья Гаўрылаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ілья Андрэевіч Гаўрылаў
Нарадзіўся 26 верасня 1988(1988-09-26)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
 Расія
Рост 190 см
Вага 86 кг
Пазіцыя брамнік
Клубная кар’ера[* 1]
2005 Беларусь Маладзечна 19 (-35)
2006 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2007—2009 Расія Масква 0 (0)
2008   Беларусь Дняпро (Магілёў) 1 (-1)
2008   Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 13 (-17)
2010 Расія Валгар-Газпрам (Астрахань) 2 (-6)
2010 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 3 (-6)
2011—2012 Расія Авангард (Курск) 25 (-23)
2012—2013 Расія Хімкі 20 (-23)
2013 Расія Ротар (Валгаград) 4 (-9)
2014 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 3 (-4)
2015 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 26 (-32)
2016—2017 Расія Прамень-Энергія (Уладзівасток) 33 (-32)
2017 Расія Ротар (Валгаград) 4 (-7)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Беларусь Беларусь (да 21) 3 (-3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец віцебскага футбола[2]. Футболам пачаў займацца ў 8 гадоў, а ўжо ў 14 гадоў перайшоў у мінскае «Дынама», за якое правёў адзін матч у Кубку Беларусі[2][3].

У 2007 годзе разам з Антонам Амельчанкам і Юрыем Жаўновым (якія прыйшлі ў клуб некалькі раней) стаў іграком клуба расійскай Прэм’ер-лігі «Масква»[4]. Аднак у першую каманду прабіцца не змог; гуляючы ў першынстве моладзевых каманд, зразумеў, што хоча гуляць на больш высокім узроўні і папрасіў кіраўніцтва адпусціць яго ў арэнду[2].

Так, у 2008 годзе Ілья гуляў у арэндзе ў беларускіх клубах: магілёўскім «Дняпро» і «Тарпеда» з Жодзіна[5]. За «Дняпро» Ілья правёў ўсяго адну гульню ў Вышэйшай лізе Беларусі. За жодзінскае «Тарпеда» дэбютаваў 10 жніўня 2008 года ў матчы з магілёўскім «Савітам», выйшаўшы ў стартавым складзе і правёўшы ўсю гульню. Па заканчэнні арэнды Гаўрылаў вярнуўся ў «Маскву».

У сакавіку 2010 года падпісаў двухгадовы кантракт з астраханскім «Валгаром-Газпрамам»[6], які выступаў у Першым дывізіёне. Аднак правёў усяго два матчы, пасля чаго ў чэрвені 2010 года кантракт па ўзаемнай згодзе быў скасаваны[7], і Гаўрылаў вярнуўся ў Беларусь зноў у жодзінскае «Тарпеда», заключыўшы працоўнае пагадненне на паўгода.

Пасля заканчэння тэрміну кантракта Ілья ў якасці свабоднага агента адправіўся на прагляд у курскі «Авангард»[8], з якім у выніку 13 лютага 2011 года падпісаў кантракт. За курскі клуб дэбютаваў 2 мая ў матчы трэцяга тура Першынства Расіі з саратаўскім «Сокалам». Па заканчэнні сезона 2011/12 пакінуў «Авангард».

13 ліпеня 2012 года было абвешчана аб тым, што Ілья заключыў аднагадовае пагадненне з падмаскоўнымі «Хімкамі»[9]. У складзе «Хімкаў» рэгулярна гуляў у аснове ў ФНЛ.

У пачатку чэрвеня 2013 года перайшоў у валгаградскі «Ротар»[10], але на полі з’яўляўся эпізадычна. У выніку, у 2014 годзе ўжо не з’яўляўся нават на лаўцы запасных, шукаючы новы клуб.

У ліпені 2014 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[11], дзе стаў другім брамнікам пасля Артура Каценкі. Паколькі на той момант страціў беларускае грамадзянства на карысць расійскага, то стаў выступаць у чэмпіянаце Беларусі ў якасці легіянера.

У лютым 2015 года склад «Шахцёра» папоўніў вопытны брамнік Уладзімір Бушма, пасля чаго Гаўрылаў выпаў з асноўнай абоймы гарнякоў. У выніку ў сакавіку 2015 года, разарваўшы кантракт з «Шахцёрам», перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»[12], у складзе якога стаў асноўным брамнікам.

У лютым 2016 года вярнуўся ў Расію, пасля прагляду падпісаўшы кантракт з клубам «Прамень-Энергія»[13]. У складзе ўладзівастоцкага клуба трывала гуляў у аснове. У чэрвені 2017 года зноў стаў іграком «Ротара»[14], аднак ужо ў верасні таго ж года на правах свабоднага агента пакінуў каманду[15].

У 2017 годзе стаў абвінавачаным ва ўдзеле ў дагаварным матчы падчас выступу за «Граніт». У кастрычніку 2017 года па выніках справы аб дагаварных матчах быў прысуджаны да штрафу ў 11,5 тысяч рублёў[16], а ў лютым 2018 года атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ пажыццёвую дыскваліфікацыю[17]. У пачатку 2018 года падпісаў пагадненне з узбекскім клубам «Наўбахор», аднак у выніку так і не згуляў за яго, неўзабаве пакінуў каманду[18] і завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера правіць

У 2009 годзе згуляў у трох матчах за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. Ilia Gavrilov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в Илья Гаврилов: «Когда в тебя верят — крылья вырастают» (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Хімкаў» (21 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2014. Праверана 7 лютага 2014.
  3. 1/8 финала. Повторные матчи. Легок путь в четвертьфинал (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (6 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2015. Праверана 15 сакавіка 2014.
  4. Антон Михашенок. Путь на Турцию (руск.). gazetakursk.ru (4 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2013. Праверана 7 лютага 2014.
  5. Илья Гаврилов: «В Белоруссии хорошо, но хочется большего» (руск.). sports.ru (16 студзеня 2009). Праверана 6 мая 2024.
  6. Илья Гаврилов подписал контракт с астраханским "Волгарь-Газпромом" (руск.). football.by (25 сакавіка 2010). Праверана 6 мая 2024.
  7. Илья Гаврилов покинул "Волгарь-Газпром" (руск.). football.by (22 чэрвеня 2010). Праверана 6 мая 2024.
  8. Илья Гаврилов объявился в курском "Авангарде" (руск.). football.by (2 лютага 2011). Праверана 6 мая 2024.
  9. В «Химки» перешёл Илья Гаврилов (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Хімкаў» (13 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2013. Праверана 13 ліпеня 2012.
  10. «Ротор» заключил контракт с голкипером Ильей Гавриловым (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт валгаградскага «Ротара» (4 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2013. Праверана 2 сакавіка 2014.
  11. "Шахтер" подписал Гаврилова и расстался с Копанцовым (руск.). football.by (11 ліпеня 2014). Праверана 6 мая 2024.
  12. "Гранит" подписал Невмываку, Габовду и Гаврилова (руск.). football.by (19 сакавіка 2015). Праверана 6 мая 2024.
  13. Илья Гаврилов сменил Микашевичи на Владивосток (руск.). football.by (25 лютага 2016). Праверана 6 мая 2024.
  14. Илья Гаврилов сменил "Луч-Энергию" на "Ротор" (руск.). football.by (13 чэрвеня 2017). Праверана 6 мая 2024.
  15. "Ротор" расторг контракт с Ильей Гавриловым (руск.). football.by (7 верасня 2017). Праверана 6 мая 2024.
  16. "Дело о договорных матчах". От 4 до 40 тысяч евро штрафа, до 3 лет ограничения свободы (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (12 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2021. Праверана 20 кастрычніка 2018.
  17. Футбол. БФФ пожизненно дисквалифицировала 12 фигурантов договорных матчей (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (20 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2021. Праверана 5 сакавіка 2018.
  18. Дело о “договорняках”. “Друзья-однополчане”, где же вы теперь? (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (15 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2021. Праверана 20 кастрычніка 2018.