Іольдыя (Yoldia) — род марскіх двухстворкавых малюскаў сямейства нукуланід.

Іольдыя

Yoldia limatula
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Yoldia


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  79258
NCBI  61336
FW  16145

Вядома каля 20 відаў. Пашыраны на шэльфавых мулавых грунтах (на глыбіні да 200 м) халодных і ўмераных мораў Паўночнага паўшар'я і на вялікіх акіянскіх глыбінях. У паўночных морах трапляецца іольдыя паўночная (Yoldia hyperborea).

Ракавіна даўжынёю 1—6 см, падоўжана-авальная, гладкая, ад светла-аліўкавага да карычневага колеру. Нага раэвітая, ротавыя лопасці з доўгімі прыдаткамі.

Дэтрытафагі. Корм для бентасаедных рыб.

Ад іольдыі названа Іольдыевае мора.

Літаратура правіць