Ірына Аляксандраўна Супрановіч

беларускі палітык

Ірына Аляксандраўна Супрановіч (16 кастрычніка 1973, в. Крывое Сяло, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзеяч мясцовага кіравання, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1], член Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях[2].

Ірына Аляксандраўна Супрановіч
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Нараджэнне 16 кастрычніка 1973(1973-10-16) (50 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык

Біяграфія правіць

Нарадзілася 16 кастрычніка 1973 года ў вёсцы Крывое Сяло Вілейскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыла Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай».

Працавала загадчыкам крамы; сакратаром Рабунскага сельскага выканаўчага камітэта; старшынёй Крывасельскага сельскага выканаўчага камітэта.

Выбіралася дэпутатам Рабунскага сельскага Савета дэпутатаў 24—26-га скліканняў, Крывасельскага сельскага Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў, Вілейскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання.

Сям’я правіць

Замужам, мае двух сыноў

Узнагароды правіць

  • Падзякі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Вілейскага раённага выканаўчага камітэта.
  • Званне «Чалавек года Вілейшчыны — 2016».
  • Званне «Жанчына года Міншчыны» ў намінацыі «Гаспадыня сяла — 2018».
  • Заносілася на Дошку гонару Вілейскага раёна.

Зноскі