Ірына Міхайлаўна Шуміліна
Іры́на Міха́йлаўна Шумі́ліна (нар. 2 снежня 1956, Мінск) — беларуская піяністка, салістка Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1992).
Ірына Міхайлаўна Шуміліна | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 снежня 1956 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | СССР → Беларусь |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | піяніст |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | класічная музыка |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
youtube.com/channel/UCPXqnEYFuRALWK_yJA_Qd-w |
Біяграфія правіць
Нарадзілася ў 1956 годзе ў Мінску, у сям’і кампазітара Міхаіла Міхайлавіча Шуміліна і настаўніцы Мілюціны Ясонаўны. Скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя Луначарскага. Вучылася ў прафесара Рыгора Ільіча Шаршэўскага[1], вучня піяніста Уладзіміра Сафроніцкага. Скончыла аспірантуру Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі ў класе прафесара Льва Уласенкі.
З 1982 года салістка Беларускай дзяржаўнай філармоніі. З 1992 года Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь. Жыве і працуе ў Мінску.
Член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1991 года.
Творчасць правіць
Шуміліна выконвае творы буйных музычных формаў: санат, сюіт, фантазій, фартэпіянных цыклаў, канцэртаў. Гастралюе ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой. Прымала ўдзел у многіх фестывалях, у тым ліку ў фестывалі сучаснай музыкі г. Дуйсбург (1991), XXII Cantiere Internationale d’Arte (Мантэпульчана, 1997), Міжнародным фестывалі імя Джаакіна Расіні (Путбус, Германія, 1998), «Нямецка-беларуская музычная восень» (Германія, 2000), «Міжнародны музычны фестываль імя Роберта Шумана» (Германія, 2002), фестывалі імя Пятра Чайкоўскага і Надзеі фон Мек (Украіна, 2005).
Працавала з многімі дырыжорамі, у тым ліку Чарльзам Ансбахерам (Charles Ansbacher), Ёргам Іверам (Jörg Iwer), Юозасам Дамаркасам, Валерыем Гергіевым, Фуатам Мансуравым, Аляксандрам Вядзернікавым, Неэмэ Ярві, П’ер-Дамінікам Панелем (Pierre-Dominique Ponnelle). Выступала з Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Рэспублікі Беларусь.
У сваёй творчасці Шуміліна надае ўвагу сваім улюбёным кампазітарам — Рахманінаў, Мусаргскі, Чайкоўскі, Пракоф’еў, Бетховен, Брамс, Шуман, Шуберт, Шапен, Ліст. Шуміліна ў 80-90-я гады сыграла важную ролю ў фартэпіяннай транскрыпцыі розных твораў[2].
У Беларускім цэнтры інтэлектуальнай уласнасці Шуміліна адзначана як выканаўца некалькіх зарэгістраваных музычных п’ес і песень, у тым ліку «Санеты для фартэпіяна 1 12 цыкл» і «Маятнік»[3].
Узнагароды правіць
- Лаўрэат Міжнароднай прэміі імя Сігізмунда Тальберга (Неапаль, Італія, 2010). (Premio speciale Principe di Strongoli)[4]
- Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развiццё культуры Беларусi» (2007)
- Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё музычнага мастацтва» (2007)
- Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1992)[5]
- Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1984)[6]
У творчасці правіць
Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч прысвяціў Шумілінай верш «Грае Ірына Шуміліна» (2005)[7], апублікаваны ў зборніку «У ноч на Пакровы»[8]
Шумілінай прысвечана глава ў кнізе пісьменніцы Алы Сямёнавай «У святой краіне выгнання» (2011)[9].
Зноскі
- ↑ Юлия Андреева: Наши пианисты — музыкальные наследники Антонио Сальери (руск.). Беларусь Сегодня (6 снежня 2016). Праверана 30 кастрычніка 2019.
- ↑ Шевченко Ольга Григорьевна. Фортепьянная культура Беларуси ХХ столетия (руск.). dep.nlb.by (25 красавіка 2000). Праверана 30 кастрычніка 2019.
- ↑ Перечень произведений (руск.). www.belgospatent.by. Праверана 30 кастрычніка 2019.
- ↑ Nessun vincitore assoluto al VII Premio Pianistico Thalberg (італ.)(недаступная спасылка). guide.supereva.it. Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2021. Праверана 30 кастрычніка 2019.
- ↑ Разное. Ненормативные акты — О присвоении Скорикову Н.Н. и Шумилиной И.М. почетного звания Заслуженный артист Республики Беларусь Архіў 2007 (руск.). www.levonevski.net. Праверана 30 кастрычніка 2019.
- ↑ Картина дня: сколько осталось старых денег, белые львята и 2 млн новогодних подарков (руск.). БелТА (2 снежня 2016). Праверана 30 кастрычніка 2019.
- ↑ Родныя вобразы / Н. Гілевіч / Прагляд верша(недаступная спасылка). rv-blr.com. Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2019. Праверана 30 кастрычніка 2019.
- ↑ Гілевіч Ніл, У ноч на Пакровы — Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org . Гілевіч Ніл, У ноч на Пакровы — Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Праверана 30 кастрычніка 2019. ISBN 978-985-6852-41-4
- ↑ Сямёнава Ала, У святой краіне выгнання — Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org . Сямёнава Ала, У святой краіне выгнання — Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Праверана 30 кастрычніка 2019. ISBN 978-985-6976-84-4