Ліст Іуды

(Пасля перасылкі з Іуды, ліст)

Ліст апостала Іуды, Сабо́рны ліст Свято́га Апо́стала Іу́ды[1], Сабо́рнае Пасла́нне свято́га Апо́стала Іу́ды[2], Ліст Ю́ды[3], Пасла́ньне Ю́ды[4]  — адзін з лістоў апосталаў, які ўваходзіць у спіс кніг Новага Запавету. Паводле ўсходняй традыцыі, змяшчаецца пасля трэцяга ліста апостала Іуды перад лістом да Рымлянаў, аднак паводле заходняй традыцыі пасля ліста Іуды ідзе кніга Адкрыцця Яна Багаслова.

Ліст апостала Іуды

Апостал Іуда пэндзля дэ Латура, пач. 17 ст.
Раздзел: Новы Запавет
Вікікрыніцы: Саборнае пасланьне сьвятога Апостала Юды

Тэкст на Вікікрыніцах

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аўтар правіць

Імя аўтара дадзена ў самым пачатку ліста. Аўтар называе сабе Іудай, братам Якава. Вядома, што адным з братанічаў Ісуса Хрыста быў Якаў, а яго малодшым братам — Іуда, імя якога таксама згадваецца ў Евангеллях. Згодна з царкоўнымі праданнямі, Іуда быў біскупам Ерусалімскай царквы. Аднак у грэчаскім тэксце ліста Іуда названы «Якаўлевым», што можа значыць не толькі брата, але і сына Якава.

Асаблівасці ліста правіць

Нягледзячы на тое, што ліст быў вядомы яшчэ ў старажытнасці, працяглы час існавалі сумненні ў яго кананічнасці, нават да IV стагоддзя. Гэта магло здарыцца, магчыма, таму, што ў лісце цытуюцца ў якасці Святога Пісання два творы, якія не ўвайшлі ў канон Старога Запавета, але былі папулярнымі сярод вернікаў: Запавет Майсея і Першая кніга Еноха.

Ліст адрасаваны «ўсім закліканым Богам-Айцом і ахаваным Ісусам Хрыстом», гэта значыць, што ліст мог быць накіраваны як да асобнай суполкі, так і да шэрагу суполак на нейкай мясцовасці.

Мэта напісання ліста правіць

Мэтай напісання ліста былі ілжэвучэнні, якія пачалі распаўсюджвацца ў першаапостальскай царкве. Гэта тыя ж ілжэвучэнні, якія згадваліся і актыўна крытыкаваліся ў іншых лістах апосталаў. Адным з такіх было вучэнне, згодна якому хрысціянская свабода тлумачылася як уседазволенасць і магчымасць весці амаральны лад жыцця.

Змест ліста правіць

У пачатку ліста апостал паведамляе чытачам, што першапачаткова ён меў мэтай пісаць пра іншае, а менавіта пра агульнае выратаванне. Але калі ён даведаўся, што ў царкву пракраліся людзі, якія прапаведавалі ілжэвучэнне, то ён змяніў першапачатковы намер. Аўтар адчувае асаблівую небяспеку, таму што тыя людзі займаюць у суполках кіруючыя ролі, аднак іхныя паводзіны далёкія ад Божых стандартаў. Іуда ў вельмі эмацыйным стылі крытыкуе ерэтыкаў, прыводзячы прыклады са Святой гісторыі. Апостал яскрава хоча паказаць, што ў з’яўленні ерасі няма нічога дзіўнага, бо іх з’яўленне была прадказана прароцтвамі. Але як загінулі адступнікі ў Старым Запавеце, такім жа будзе канец і ерэтыкаў. А чытачы ліста павінны захоўваць сабе ў святым жыцці да самога вяртання Пана.

Месца і час напісання ліста правіць

Большасць даследчыкаў зыходзіцца ў думках, што ліст быў напісаны каля 50 года н.э., аднак ёсць погляды, што ліст быў напісаны значна пазней — у 90 гадах н.э. Месцам напісання можа быць Іудэя ці Ерусалім.

Структура ліста правіць

Ліст складаецца з аднаго радзелу, у якім 25 вершаў. Ліст начынаецца з адрасату і прывітання, пасля якога аўтар выкрывае ілжэнастаўнікаў. Апостал прыводзць шэраг прыкладаў з Святой гісторыі і прадракае ерасі канец. Канчаецца ліст заклікамі захоўваць чысціню і ўдзячнай малітвай да Бога.

Сціслы план ліста правіць

  • Прывітанне (1:1-2)
  • Ілжэнастаўнікі і іх канец (1:3-16)
  • Заклік захоўваць веру (1:17-23)
  • Удзячная малітва да Бога (1:24-25)

Пераклады правіць

Зноскі

  1. Анатоль Клышка. Новы Запавет. — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2014. — 610 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-6983-42-2.
  2. Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста. — Мінск: Прыход Свята-Петра-Паўлаўскага сабора: Медыял, 2017. — 544 с. — ISBN 978-985-6594-63-5 ISBN 978-985-6914-45-7.
  3. Біблія кананічная. Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў. — Мінск: Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь, 2017. — 928+336 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-6183-14-3.
  4. Васіль Сёмуха. Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету. Кананічныя. У беларускім перакладзе. — DUNCANVILLE, USA: WORLD WIDE PRINTING, 2002. — 1538 с. — 10 000 экз. — ISBN 1-58712-085-2.

Літаратура правіць

  • Второе послание Петра и Послание Иуды: Обетование Его пришествия / Пер. с англ. Дик Лукас, Кристофер Грин. — СПб.: Мирт, 2010. — 335 с. — (Серия «Библия говорит сегодня»). ISBN 978-5-88869-236-3.
  • Толковый Апостол. Соборные послания, изъясненные Епископом Михаилом. - М.: Правило веры, 2009. - 769 с. ISBN 978-5-94759-099-9
  • Мэтью Генри. Толкование на книги Нового Завета. Том 5: Послания от Иакова — Коринфянам. 1999. 406 с.
  • Толковая Библия. Новый завет. В 7 томах. Том 7. Деяния. Соборные послания. Откровения Иоанна Богослова. Под редакцией А. П. Лопухина. - М.: ДАРЪ, 2009. - 1296 с. ISBN 978-5-485-00276-3