Абвойнік
Абвойнік (Periploca) — род раслін сямейства Кутровыя (Apocynaceae).
Абвойнік | |||||||||||||
Абвойнік грэчаскі (Periploca graeca) | |||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||
|
Вядома каля некалькі дзясяткаў відаў, пашыраны ў Міжземнамор'і, трапічнай Афрыцы, ва ўмераных і субтрапічных паясах Азіі; на Каўказе расце абвойнік грэчаскі (Periploca graeca), на Далёкім Усходзе абвойнік тынавы (Periploca sepium).
Ліяны вышынёй да 12 м. Кветкі буйныя, да 3 см у дыяметры, зеленавата-бурыя, з цяжкім пахам. Плод — лістоўка са шматлікім плоскім насеннем.
Вырошчваюць ў якасці лекавых і дэкаратыўных раслін.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Літаратура правіць
- Абвойнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — С. 17.
Спасылкі правіць
- Абвойнік: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)