Абдул Фатах Юніс[2] (араб. عبد الفتاح يونس‎‎; 1944, Jebel Akhdar[d]28 ліпеня 2011(2011-07-28)[1], Бенгазі) — былы міністр унутраных спраў Лівіі і генерал, яго часта называлі «нумарам 2» у лівійскай іерархіі. 22 лютага 2011 года перайшоў на бок паўстанцаў, заклікаючы да падобнага пераходу армiю краіны[3]. Затым быў начальнікам штаба войск паўстанцаў. У гутарцы з Джонам Сімпсанам 25 лютага выказаў здагадку, што Муамар Кадафі будзе змагацца да смерці або скончыць жыццё самагубствам.

Абдул Фатах Юніс
араб. عبد الفتاح يونس‎‎
Нараджэнне 1944
Смерць 28 ліпеня 2011(2011-07-28)[1]
Дзейнасць палітык, афіцэр
Ваенная служба
Прыналежнасць Лівія Лівійская Джамахірыя (да 2011)
 Лівія (з 2011)
Род войскаў Сухапутныя войскі
Званне генерал-маёр
Камандаваў Узброеныя сілы Лівіі i Нацыянальна-вызваленчая армія Лівіі
Бітвы Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Існуюць супярэчлівыя дадзеныя аб даце і абставінах яго смерці. Яшчэ 23 ліпеня 2011 года ў расійскіх крыніцах[4], а затым і на арабскай навінавым сайце «Аль-Баваба»[5] была распаўсюджаная інфармацыя пра тое, што 23 ліпеня 2011 г. на сустрэчы з палявымі камандзірамі кіраўнік Пераходнага Нацыянальнага савета М. Джаліль прызнаў, што галоўнакамандуючы т. зв. «Нацыянальна-Вызваленчай Арміяй Лівіі» Абдул Фатах Юніс мёртвы, тым самым пацвердзіўшы чуткі, што ўжо два дні неафіцыйна паведамлялі з Трыпалі. Такім чынам, першыя чуткі пра яго гібель з’явіліся яшчэ 21 ліпеня. Аб дакладным часе і абставінах гібелі галоўнага палявога камандзіра паўстанцаў інфармацыі няма.

Першая афіцыйная ва ўсіх сусветных СМІ інфармацыя пра смерць Юніса з’явілася 29 ліпеня 2011 года, яе агульны сэнс зводзіўся да наступнага: камандуючы загінуў пры нявысветленых абставінах у Бенгазі. Ён быў адкліканы ў Бенгазі з участку баявых дзеянняў у горадзе Брэга. Па словах кіраўніка Нацыянальнага пераходнага савета (НПС) Мустафы Абдэль-Джаліля, Юніс павінен быў далажыць аб бягучай сітуацыі. Па дарозе Юніс і яшчэ два афіцэры былі забітыя. Па чутках, военачальніка везлі ў Бенгазі для допыту па падазрэнні яго ў сувязях з Кадафі. Кіраўнік ПНС заявіў, што смерць Юніса — справа рук наймітаў Кадафі, якія праніклі ў шэрагі паўстанцаў. Аднаго з іх нібыта ўжо арыштавалі, іншых шукаюць[6]. Па версіі Алі Тархуні, Юніса забілі самі лівійскія паўстанцы, якія не змаглі дараваць яму ўдзел у расправах над ісламісцкіх падполлем у часы М. Кадафі[7]. Па іншай інфармацыі, ён быў забіты ў сувязі з катастрафічнымі няўдачамі паўстанцаў пад Брэгай, якія паглыбілі раскол у кіраўніцтве пераходнага Нацыянальнага Савета, выклікалі адцясненне ад кіраўніцтва ПНС свецкага крыла паўстанцаў, прадстаўніком якога з’яўляўся Юніс, і надзвычайнае ўзмацненне ісламістаў і прадстаўнікоў «Аль-Каіды».

Зноскі