Аб’яднаная каманда

Аб’яднаная каманда — афіцыйная назва каманды, у якую ўваходзілі спартсмены дзяржаў — былых рэспублік СССР на зімовых і летніх Алімпійскіх і паралімпійскіх гульнях 1992 года, а таксама на афіцыйных міжнародных спаборніцтвах.

Аб’яднаная каманда выступала на гульнях пад Алімпійскіх сцягам, афіцыйнай абрэвіятурай каманды ў пратаколах спаборніцтваў былі літары EUN (ад фр. Équipe Unifiée — Аб’яднаная каманда). На зімовых гульнях на цырымоніях узнагароджання прадстаўнікоў Аб’яднанай каманды ўздымаўся Алімпійскі сцяг, у гонар перамог гучаў Алімпійскі гімн; на летніх гульнях цырымонія праводзілася аналагічна ў камандных спаборніцтвах, аднак на цырымоніях узнагароджання ў асабістых спаборніцтвах уздымаўся дзяржаўны сцяг краіны спартсмена, у гонар перамог гучаў гімн яго дзяржавы. У склад Аб’яднанай каманды на зімовых гульнях уваходзілі прадстаўнікі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Расіі, Украіны і Узбекістана. Яны заваявалі 9 залатых, 6 сярэбраных і 8 бронзавых медалёў. Удзельнікамі Аб’яднанай каманды на летніх гульнях былі 12 дзяржаў былога СССР. Спартсмены Літвы, Латвіі і Эстоніі, што сфармавалі свае нацыянальныя зборныя, таксама маглі выступаць у складзе Аб’яднанай каманды — так, у складзе мужчынскай зборнай па баскетболе выступалі прадстаўнікі Латвіі. Спартсмены АК заваявалі 45 залатых, 38 сярэбраных і 29 бронзавых медалёў, заняўшы ў агульнакамандным заліку 1-е месца. У агульнакамандным заліку зімовых Гульняў 1992 спартсмены АК занялі 2-е месца. Неафіцыйна Аб’яднаная каманда часта называлася «зборнай СНД», што недакладна — Грузія ўвайшла ў склад СНД толькі ў 1993 годзе. Пасля заканчэння Гульняў у Барселоне каманда спыніла сваё існаванне; ўжо ў канцы 1992 года прадстаўнікі дзяржаў былога СССР выступалі самастойнымі камандамі.

Дзяржавы правіць

Удзел дзяржаў у Аб’яднанай камандзе
Краіна Абрэвіятура Зімовыя Гульні Летнія Гульні
  Арменія ARM + Усе 12 краін
  Азербайджан AZE -
  Беларусь BLR +
  Грузія GEO -
  Казахстан KAZ +
  Кыргызстан KGZ -
  Малдова MDA -
  Расія RUS +
  Таджыкістан TJK -
  Туркменістан TKM -
  Украіна UKR +
  Узбекістан UZB +

Медалі правіць

Медалі на Летніх гульнях 1992 года правіць

Гульні Золата Срэбра Бронза Усяго
1992 Барселона 45 38 29 112
Усяго 45 38 29 112

Медалі на Зімовых гульнях 1992 года правіць

Гульні Золата Срэбра Бронза Усяго
1992 Альбервіль 9 6 8 23
Усяго 9 6 8 23

Медалі па летніх відах спорту правіць

Спорт Золата Срэбра Бронза Усяго
Спартыўная гімнастыка 9 5 4 18
Лёгкая атлетыка 7 11 3 21
Барацьба 6 5 5 16
Плаванне 6 3 1 10
Цяжкая атлетыка 5 4 0 9
Стральба 5 2 1 8
Дзюдо 2 0 2 4
Фехтаванне 1 2 2 5
Веславанне на байдарках і каноэ 1 1 0 2
Гандбол 1 0 1 2
Мастацкая гімнастыка 1 0 1 2
Баскетбол 1 0 0 1
Скачкі ў ваду 0 2 1 3
Бокс 0 1 1 2
Сучаснае пяцібор’е 0 1 1 2
Валейбол 0 1 0 1
Тэніс 0 0 2 2
Стральба з лука 0 0 2 2
Акадэмічнае веславанне 0 0 1 1
Воднае пола 0 0 1 1

Медалі па зімовых відах спорту правіць

Спорт Золата Срэбра Бронза Усяго
Лыжныя гонкі 3 2 4 9
Фігурнае катанне 3 1 1 5
Біятлон 2 2 2 6
Хакей 1 0 0 1
Фрыстайл 0 1 0 1
Шорт-трэк 0 0 1 1