Бокс, бокса (ад англ.: box, літаральна «каробка», to box, літаральна «біцца на рынзе, баксіраваць»[1]) — кантактны від спорту, адзінаборства, у якім спартсмены наносяць адзін адному ўдары кулакамі ў адмысловых пальчатках. Рэферы кантралюе бой, які доўжыцца ад 3 да 12 раўндаў. Перамога прысвойваецца ў выпадку, калі супернік збіты з ног і не можа падняцца на працягу дзесяці секунд (накаўт) або калі ён атрымаў траўму, якая не дазваляе працягваць бой (тэхнічны накаўт). Калі пасля ўстаноўленай колькасці раўндаў паядынак не быў спынены, то пераможца вызначаецца ацэнкамі суддзяў.

Бой з удзелам Роя Джонса

Арганізацыі правіць

Тэхніка правіць

Стойка правіць

Стойка — гэта найбольш зручнае размяшчэнне цела для нанясення ўдару або ўчынення ахоўных дзеянняў. Сучасная стойка баксёра моцна адрозніваецца ад той, што выкарыстоўвалася ў XIX і пачатку XX стагоддзя.

 
Стойка баксёра

Пры левабаковай стойцы левая нага баксёра знаходзіцца наперадзе. Правая нага размешчана на адзін крок ззаду і на паўкрок направа. Ногі злёгку сагнутыя ў каленах, вага цела амаль раўнамерна размеркавана на абедзве нагі, але трохі больш нагружаная правая. Левая, сагнутая ў локці рука, вынесена перад тулавам, пры гэтым локаць апушчаны, левы кулак знаходзіцца прыкладна на ўзроўні плечавага сустава. Правая рука таксама сагнутая ў локці, і правы кулак знаходзіцца справа ў падбародка і павернуты ўнутр.

Правабаковая стойка — адлюстраванне левабаковай; ў ёй выконваюцца тыя ж прынцыпы, толькі спераду знаходзяцца правая рука і правая нага.

Трэцяя разнавіднасць стойкі — франтальная. Яна выкарыстоўваецца ў блізкім баі.

Стойкі могуць трохі адрознівацца ў залежнасці ад целаскладу байца і яго манеры весці бой. Засвоіўшы тыпавую стойку дасведчаны баксёр можа выпрацаваць уласную. Некаторыя баксёры, напрыклад, аддаюць перавагу трымаць абедзве рукі на ўзроўні галавы, аднак пры гэтым узнікае пагроза ўдараў па корпусе.

Стойкі могуць падзеляцца па ступені групоўкі на адкрытыя і закрытыя і па вышыні ўздыму агульнага цэнтра цяжасці на высокія і нізкія.

Удары правіць

Постаці бокса правіць

 
Кулачны баец адпачывае пасля спаборніцтваў (бронзавая скульптура, I стагоддзе да нашай эры)

Трохразовыя алімпійскія чэмпіёны правіць

Постаці беларускага бокса правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.242

Спасылкі правіць