Флойд Патэрсан
Флойд Патэрсан (анг. Floyd Patterson, 4 студзеня 1935, Вака, штат Паўночная Караліна, ЗША — 11 мая 2006, Нью-Пальц, штат Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі баксёр-прафесіянал, алімпійскі чэмпіён 1952 года, чэмпіён свету ў суперцяжкай вазе. Перайшоў у цяжкавагавікі ў маі 1956 года. 30 лістапада ён перамог Арчы Мура ў паядынку за чэмпіёнскі тытул, які саступіў Інгемару Ёхансану ў 1959-м. Аднак ужо ў сакавіку 1961 года ён вярнуў сабе тытул, адправіўшы Ёхансана ў глыбокі накаўт ў пятым раўндзе. Флойда Патэрсана трэніраваў адзін з самых харызматычных персанажаў у гісторыі сучаснага бокса — Кас Д’Амата, які пазней узяўся за падрыхтоўку Майка Тайсана і выхававаў з яго чэмпіёна. Патэрсан быў вельмі сціплым, ветлівым і нават ранімы чалавек, з-за чаго і атрымаў сваю мянушку — «Джэнтльмен бокса».
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Поўнае імя | англ.: Floyd Patterson |
Мянушка | Джэнтльмен бокса (англ.: The Gentleman of Boxing) |
Грамадзянства | ЗША |
Дата нараджэння | 4 студзеня 1935[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 мая 2006[3][1][…] (71 год) |
Месца смерці | |
Пражыванне | Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША |
Рост | 183 см |
Прафесійная кар’ера | |
Першы бой | 12 верасня 1952 |
Апошні бой | 20 верасня 1972 |
Колькасць баёў | 64 |
Колькасць перамог | 55 |
Перамог накаўтам | 40 |
Паражэнняў | 8 |
Нічыіх | 1 |
Не адбыліся | 0 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зноскі
- ↑ а б Floyd Patterson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Floyd Patterson // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ http://news.bbc.co.uk/sport1/hi/boxing/4763233.stm
Спасылкі правіць
- Флойд Патэрсан Паслужны спіс (англ.)