Агатмінерал, схаванакрышталічная разнавіднасць кварца, уяўляе сабой тонкавалакністы агрэгат халцэдона з паласатай ці плямістай тэкстурай або дэкаратыўнымі ўключэннямі.

Агат
Формула SiO2
Колер Белы, шэры, блакітны, буры, чырвоны, чорны
Колер рысы Белая
Цвёрдасць 6—7

Назва правіць

Знакаміты вучоны старажытнасці Пліній Старэйшы лічыў, што назва паходзіць ад ракі Ахатэс (стар.-грэч.: Ἀχάτης) на Сіцыліі (магчыма, сучасная Карабі ці Дзірыла), іншае тлумачэнне — ад грэчаскага «ἀγαθός» — добры, шчаслівы. Часцей за ўсё малюнак агата нагадвае вока. Паводле адной са старажытных легенд, гэта вока нябеснага белага арла, які пасля бітвы з чорным ведзьмаком зваліўся на Зямлю і стаў каменем. А яго вока працягвае глядзець на людзей, аддзяляючы добрыя справы ад злых. Агат таксама завуць Вокам Творцы.

Апісанне правіць

 
Агат шэры, Бразілія, 10 см

Адрозніваюць: агаты (блакітнавата-шэрыя і белыя), агатавы оніхс (белыя і чорныя слаі), карнеалонікс (чырвоныя і белыя), сардонікс (чырвона-бурыя і белыя) і інш. Характар афарбоўкі — вясёлкавы. Бляск васковы да матавага. Цвёрдасць 6—6,5. Шчыльнасць каля 2,6 г/см³.

Утварэнне правіць

Агаты павольна фармаваліся ва ўмовах, якія забяспечваюць праходжанне перыядычных хімічных рэакцый, звязаных з дыфузіяй і перанасычэннем злучэнняў крэмнія. Зоны агатаў могуць мець таўшчыню да 1,5 мкм.

Выкарыстанне правіць

Выкарыстоўваецца ў прыладабудаванні, як паўкаштоўны камень.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць