Шкала Моаса — шкала, якая створана для прыблізнага вызначэння цвёрдасці мінералаў.

Цвёрдасць мінералаў — іх супраціўленне разбурэнню паверхні пры мясцовых сілавых уздзеяннях. Вызначаюць па мінералагічнай шкале цвёрдасці драпаннем гранямі эталоннага мінералу.

Мінералагічная шкала цвёрдасці, цвёрдасць эталонных мінералаў:

  1. Тальк
  2. Гіпс
  3. Кальцыт
  4. Флюарыт
  5. Апатыт
  6. Артаклаз
  7. Кварц
  8. Тапаз
  9. Карунд
  10. Алмаз

Шкала прапанавана нямецкім геолагам Ф. Моасам у 1811 годзе.

Літаратура правіць

  • Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 834. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)