Агрыпіна Альгердаўна

княгіня ніжагародская

Агрыпіна, у хрышчэнні Марыя (да 1342 — 1393[1]) — княгіня суздальска-гарадзецкая.

Агрыпіна Альгердаўна
Дата нараджэння XIV стагоддзе
Дата смерці 1393(1393)
Бацька Альгерд
Маці Марыя Віцебская
Муж Барыс Канстанцінавіч
Дзеці Іван
Данііл
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дачка вялікага князя літоўскага Альгерда і яго першай жонкі Марыі.

У 1354 годзе, паводле Супрасльскага[2] і Акадэмічнага[3] летапісаў, выдадзена замуж за суздальска-гарадзецкага князя Барыса Канстанцінавіча.

У 1392 годзе вялікі князь маскоўскі Васіль Дзмітрыевіч, падарункамі і абяцанкамі атрымаў ад хана ярлык на Ніжагародскае княства. Затым Васіль адправіў у Ніжні Ноўгарад сваіх людзей, ніжагародскія баяры здрадзілі князю Барысу, яго з жонкай і дзецьмі ў кайданах па загадзе Васіля развезлі па розных гарадах, дзе Агрыпіна і памерла ў зняволенні.

Дзеці правіць

Зноскі

  1. Dworzaczek, W. Genealogia / oprac. Włodzimierz Dworzaczek; Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1959. — 181, [2] s., 10 k. tabl. złoż. luzem: err.
  2. Полное собрание русских летописей / АН СССР, Институт истории СССР. Т. 35. Летописи белорусско-литовские / Сост. и авт. предисл. Н. Н. Улащик. — Москва: Наука, 1980. — 306 с. — С. 47. Цытата: «Того жь лЂта оженися князь Борись Ольгирдовною Огрифиною»
  3. Полное собрание русских летописей / АН СССР, Институт истории СССР. Т. 35. Летописи белорусско-литовские / Сост. и авт. предисл. Н. Н. Улащик. — Москва: Наука, 1980. — 306 с. — С. 104. Цытата: «Того же лЂта оженися князь Борис Олгирдовною Фрефиною»

Літаратура правіць

  • Jonynas I. Agripina // Lietuviškoji enciklopedija Vaclovas Biržiška. — T. I. — Kaunas: Spaudos Fondas, 1933. — P. 101—102.