Айкануш Багдасараўна Даніэлян
Айкану́ш Багдаса́раўна (Ганна Барысаўна) Даніэля́н (арм.: Հայկանուշ Դանիյելյան; 1893—1958) — армянская савецкая камерная спявачка, оперная спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана), педагог. Народная артыстка СССР (1939).
Айкануш Багдасараўна Даніэлян | |
---|---|
арм.: Հայկանուշ Դանիելյան | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 3 (15) снежня 1893[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 красавіка 1958[2][1] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Дзеці | Marianna Harutyunyan[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка, музычны педагог, палітык, акцёрка |
Пеўчы голас | лірыка-каларатурнае сапрана[d][1] |
Інструменты | вакал[d] |
Жанры | опера |
Калектывы | ГрАТОБ імя З.П. Паліяшвілі, АрмАТОБ імя А.А. Спендіярава |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Нарадзілася 3 (15) снежня 1893 года ў Тыфлісе, цяпер —Тбілісі (Грузія).
У 1920 году скончыла Петраградскую кансерваторыю па класе Н. А. Ірэцкай.
У 1920—1922 гадах выступала ў Петраградзе. У 1922—1932 годах — салістка Грузінскага тэатра оперы і балета імя З. П. Паліяшвілі. У 1924 годзе брала ўдзел у опернай трупе пад кіраўніцтвам А. Ш. Мелік-Пашаева і Ш.M. Тальяна (спектаклі ў Ленінакане і Ерэване).
З 1933 па 1948 год — салістка Армянскага тэатра оперы і балета імя А. А. Спендыярава. Валодала рэдкім па харастве голасам.
Выступала як канцэртная спявачка (выконвала песні Камітаса, твора армянскіх, рускіх і заходне-еўрапейскіх кампазітараў).
У 1943—1951 годах выкладала ў Ерэванскай кансерваторыі імя Камітаса (у 1943—1948 гг. — загадчык вакальнай кафедрай, з 1949 года — прафесар.
Чалец УКП(б) з 1941 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання (1946—1950). Дэпутат Вярхоўнага Савета Армянскай ССР 1-га і 3-га скліканняў.
Памерла ў 19 красавіка 1958 года ў Ерэване. Пахавана на Тахмахскіх могілках.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і Армянская савецкая энцыклапедыя / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. Խուդավերդյան — Հայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1974.
- ↑ Даниэлян Айкануш Багдасаровна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б Даниэлян Айкануш Багдасаровна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.