Айрыш Міст (Irish Mist) — лікёр прэміум-класа, вырабляецца на аснове віскі Tullamore Dew у Дубліне. У сучаснай версіі лікёр пачалі вырабляць у 1947 годзе ў бровары Туламор (ірл. Tulach Mhor) у графстве Офалі (ірл. Uíbh Fhailí). Лікёр мае прыемны, незвычайна багаты, салодкі смак і далікатны водар. Для прыгатавання лікёру выкарыстоўваюць два віды мёду — канюшынавы і верасовы, а таксама спецыяльны экстракт з зёлак. Моцнасць 35%.

Лікёр
Irish Mist (Айрыш міст)
англ.: Irish Mist
Краіна паходжання  Ірландыя
Год заснавання 1947
Крэпасць 35 %
Тып Лікёр
Вытворца Irish Mist Liqueur Company Ltd
Сайт www.irishmist.com

Спасылкі правіць