Алкіліраванне
Алкілі́раванне — хімічная рэакцыя ўвядзення алкілу ў малекулу араганічнага або неарганічнага злучэння. Ажыццяўляецца з дапамогай каталізатараў, таксама пры высокім ціску і тэмпературы.
Алкіліруючыя рэагенты: галагенвытворныя вуглевадародаў, алкены, эфіры неарганічных кіслот, дыазазлучэнні.
Дае магчымасць сінтэзаваць больш складаныя злучэнні з пажаданамі ўласцівасцямі.
Выкарыстоўваецца для вытворчасці высокаактанавага паліва, паверхнева-актыўных рэчываў, антыаксідантаў, фарбавальнікаў, інсектыцыдаў, лекаў.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).