Аляксандра Аляксандраўна Ракіцянская
вучоны, урач
Аляксандра Аляксандраўна Ракіця́нская[1] (нар. 1 снежня 1921) — беларуская вучоная ў галіне гематалогіі і імуналогіі, доктар медыцынскіх навук (1972), Заслужаны ўрач БССР (1984).
Аляксандра Аляксандраўна Ракіцянская | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 снежня 1921 (102 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гематолаг, імунолаг, медыцынскі адміністратар |
Навуковая сфера | гематалогія і імуналогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1972) |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Нарадзілася ў горадзе Бугульма (сучасны адміністрацыйны цэнтр Бугульмінскага раёна Татарстана, Расія). У 1948 годзе скончыла Мінскі медыцынскі інстытут. У 1948—1988 гадах працавала ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце гематалогіі і пералівання крыві, дзе з 1974 года кіравала аддзелам.
Навуковая дзейнасць правіць
Аўтар навуковых прац па метадах дыягностыкі і лячэння хвароб крыві, імунатэрапіі лейкозаў і анемій. Займалася распрацоўкай імунастымуляваных прэпаратаў. Сааўтар шэрагу вынаходстваў.
Сярод апублікаваных прац:
- Электрофорез клеток крови в норме и патологии. — Мн., 1974 (разам з С. С. Харамоненкам);
- Диагностика и лечение кровотечений у больных гемофилией: (методические рекомендации) / [составители: А. А. Ракитянская, Е. Н. Хомич]. — Мн., 1979;
- Иммуностимулирующие свойства эритрофосфатида — нового лечебного препарата (у сааўтарстве) // Доклады АН БССР. 1991. Т. 35. № 2.
Зноскі
Літаратура правіць
- Ракіцянская Аляксандра Аляксандраўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 284. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі правіць
- Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.)
- Ракіцянская Аляксандра Аляксандраўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»