Аляксандра Дзмітрыеўна Ганапольская

Аляксандра Дзмітрыеўна[1] Ганапольская (укр.: Олександра Дмитрівна Ганапольська; нар. 2001[2], Жытомір, Жытомірская вобласць, Украіна) — украінская спявачка, аўтар і выканаўца ўласных песень, салістка і сузаснавальніца гурта «Tember Blanche» (2020), удзельніца шоу талентаў «Голас краіны» (2021).

Аляксандра Дзмітрыеўна Ганапольская
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 2001
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, аўтар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Аляксандра Ганапольская нарадзілася ў 2001 годзе ў Жытоміры.

Спявам займаецца з дзяцінства[3].

Скончыла Інстытут журналістыкі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі (2022)[4][3].

24 ліпеня 2019 года Аляксандра сустрэла Уладзіслава Лагоду падчас яго выступу і папрасіла яго праспяваць песню. Так яны пазнаёміліся, а ўжо ў верасні пачалі сустракацца. У 2020 годзе яны стварылі гурт «Tember Blanche»[3].

У лютым 2021 года стала ўдзельніцай «Голасу краіны», трапіла ў каманду Monatika. Ролік з выступам Аляксандры па стане на 29 кастрычніка 2022 года набраў каля паўмільёна праглядаў[2]. Пасля яна выбыла на стадыі баёў[5].

У 2021 годзе выйшла яе аўтарская песня «Вечорниці», якая па стане на 29 кастрычніка 2022 года мае больш за 1 мільён праглядаў на YouTube-канале гурта[6]. У далейшым у выніку творчага тандэму гуртоў «Калуш» і «Tember Blanche» кампазіцыя атрымала новую назву і гучанне, а кліп «Калуські вечорниці» набраў больш за 10 мільёнаў праглядаў[7] і трапіў у трэнды YouTube[8].

У 2022 годзе ў якасці салісткі гурта «Tember Blanche» стала фіналісткай нацыянальнага адбору песеннага конкурсу «Еўрабачанне 2023»[9].

Была вулічнай музыканткай[10].

Зноскі

  1. Розподіл студентів четвертого курсу між викладачами на переддипломну практику (список) Архівавана 8 мая 2022. // Навчально-наукового інституту журналістики Київського національного університету імені Тараса Шевченка
  2. а б Олександра Ганапольська — «Moi Lolita» — Голос країни 11 — вибір наосліп на YouTube // Голос країни. — 2021. — 3 лютого.
  3. а б в Мартинович, Ю. Tember Blanche: пісні на воєнну тематику — не лише спосіб підняти бойовий дух, але також можливість донести меседж світу // Еспресо. — 2022. — 1 липня.
  4. Дуденко, О. 12 улюблених пісень солістки Tember Blanche Олександри Ганапольської // Wonder. — 2022. — 28 вересня.
  5. Саша Таб vs. Ганапольська Олександра — «Туда» — Голос країни 11 сезон — бої на YouTube // Голос країни. — 2021. — 22 березня.
  6. Tember Blanche — Вечорниці (лірик відео) на YouTube // Tember Blanche. — 2021.
  7. станом на 29 жовтня 2022 р.
  8. Лутчин, М. «Калуські вечорниці» зазвучали у виконанні гурту «Kalush» і «Tember Blanche» (відео) // Галицький кореспондент. — 2021. — 19 грудня.
  9. Цікаві факти про фіналістів Нацвідбору на «Євробачення-2023» // Суспільне Культура. — 2022. — 17 листопада.
  10. Tember Blanche: «Ми не прагнемо до Олімпійського, це дуже ілюзорно» // Iroom. — 2021.

Спасылкі правіць