Аляксандр Іванавіч Зіменка

Аляксандр Іванавіч Зіме́нка (нар. 16 кастрычніка 1946, Мінск) — беларускі мастак.

Аляксандр Іванавіч Зіменка
Дата нараджэння 16 кастрычніка 1946(1946-10-16) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак
Вучоба

Скончыў у 1970 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Адзін са стваральнікаў і галоўны мастак (з 1995) выдавецтва «Панграф».

Творчасць правіць

Сярод твораў у кераміцы: кампазіцыі «Злыя каралі» (1975), «Гартаючы старонкі кніг Якуба Коласа» (1982), «Песня травы» (1996), рэльефы «Напалм» (1976), «Беларускія спартыўныя гульні» (1979), трыпціх «Свет Міколы Гусоўскага» (1980). Аформіў інтэр'еры будынкаў беларускага аддзялення расійскага інфармацыйнага агенцтва «Навіны» (1971, рэльефы), будынка ЦК КПБ (1976, цяпер рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; паркеты, люстры, дэкаратыўныя агароджы), рэстарана «Беларусь» у Брэсце (1979; манументальная размалёўка «Паляванне ў Белавежскай пушчы»). Стварае дызайн каштоўных папер, манет, марак, памятных медалёў. Працуе таксама ў жывапісе («Партрэт Казіміра Малевіча», «Гарадскі раманс», абедзве 1992).

Аформіў кнігі «Садружнасць незалежных дзяржаў», «Сядзібны партрэт Беларусі XVII — першай паловы XIX ст. са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь» (1996, абедзве з Дз. Бяліцкім).

Зноскі

Літаратура правіць