Аляксандр Ільіч Казакоў
Аляксандр Ільіч Казакоў (9 лютага 1900, Харкаў — 27 снежня 1961) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1946).
Аляксандр Ільіч Казакоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 лютага 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 снежня 1961 (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Удзельнік грамадзянскай вайны ў Расіі.
На фронце з чэрвеня 1941 года. Змагаўся на 1-м Беларускім фронце, вызваляў землі Баранавіцкай вобласці.
Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў 15 мая 1946 года. Пасля вайны жыў і працаваў у Харкаве.
Памяць правіць
У горадзе Баранавічы вуліца Крошынская ў 1985 годзе была перайменавана ў вуліцу Казакова, дзе адкрыта мармуровая дошка з надпісам: «Вуліца імя Казакова Аляксандра Ільіча, удастоенага звання Героя Савецкага Саюза за мужнасць і гераізм у барацьбе з нямецка-фашысцкімі акупантамі на тэрыторыі Беларусі ў ліпені 1944 г.»[1].
Заўвагі правіць
- ↑ Мемарыяльныя дошкi Вялiкай Айчыннай вайны ў г. Баранавiчы Архівавана 24 сакавіка 2020.
Літаратура правіць
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.