Аляксандр Іосіфавіч Мацулевіч
Аляксандр Іосіфавіч Мацулевіч (творчы псеўданім Алесь Мацулевіч; 19 студзеня 1981, г. Ліда — 2 снежня 2023, г. Ліда) — беларускі паэт.
Аляксандр Іосіфавіч Мацулевіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 19 студзеня 1981 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 снежня 2023 (42 гады) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | беларуская |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся 19 студзеня 1981 года ў Лідзе. Скончыў у 2000 годзе Лідскае педагагічнае вучылішча, у 2005 годзе — філалагічны факультэт БрДУ імя А. С. Пушкіна. Жыў у Лідзе. Працаваў у рэдакцыі «Лідскай газеты», з’яўляўся кіраўніком літаб’яднання «Суквецце» пры рэдакцыі[1]. Супрацоўнічаў з газетай «Наша слова».
Творчасць правіць
Сур’ёзна займацца складаннем вершаў пачаў пасля трыццаці гадоў. У 2015 годзе выйшла першая кніга паэзіі Алеся Мацулевіча «Леў і ключы»[1].
Пераможца Трэцяга адкрытага рэгіянальнага конкурсу імя Веры Навіцкай «Дарослыя — дзецям» (2018)[2].
Выбраныя творы правіць
- Бронзавы Гедымін : Лідскія рыфмаваныя мініяцюры / Алесь Мацулевіч. — Ліда, 2024.
- Мацулевіч А. Горад-карабель: вершы / Алесь Мацулевіч. — Ліда, 2019. — 84 с.
- Мацулевіч, А. Леў і ключы / А. Мацулевіч. — Ліда, 2015. — 92 с.
- Мацулевіч, А. Вершы / Алесь Мацулевіч // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012—2015 гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. — Ліда, 2015. — № 8. — С. 123—132.
Зноскі
- ↑ а б Мацулевіч Аляксандр (руск.). Лідская раённая бібліятэчная імя Янкі Купалы. Праверана 4 снежня 2023.
- ↑ а б У Лідзе памёр паэт і журналіст Алесь Мацулевіч(нявызн.)(недаступная спасылка). БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ (3 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2023. Праверана 4 снежня 2023.