Аляксандр Яўгенавіч Гаўрушка

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Аляксандр Гаўрушка)

Аляксандр Гаўрушка (нар. 23 студзеня 1986, Патсдам, ГДР) — беларускі футбаліст, нападнік.

Футбол
Аляксандр Гаўрушка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Яўгенавіч Гаўрушка
Нарадзіўся 23 студзеня 1986(1986-01-23)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 185 см
Вага 78 кг
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2008 Беларусь Дняпро (Магілёў) 84 (28)
2009—2010 Беларусь Дынама (Мінск) 36 (9)
2010   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 14 (5)
2011—2012 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 53 (7)
2013 Беларусь Белшына (Бабруйск) 29 (5)
2014 Беларусь Дняпро (Магілёў) 31 (6)
2015 Беларусь Слуцк 2 (0)
2016 Беларусь Дняпро (Магілёў) 21 (2)
2017 Беларусь Орша 8 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2009 Беларусь Беларусь (да 21) 4 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Клубная кар’ера правіць

Пачаў кар’еру ў магілёўскім «Дняпры». Стаў асноўным нападнікам каманды, у сезоне 2008 стаў найлепшым бамбардзірам каманды і адным з найлепшых у чэмпіянаце (14 галоў). Пасля гэтага сезона перайшоў у мінскае «Дынама».

Спачатку трывала гуляў за дынамаўцаў, але потым страціў месца ў аснове і быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан». Пасля сезона 2010 быў выкуплены наваполацкім клубам, і ў сезоне 2011 быў асноўным нападнікам «Нафтана». 19 ліпеня 2012 года аформіў дубль у матчы Лігі Еўропы супраць сербскай «Црвены Звезды».

У студзені 2013 года перайшоў у «Белшыну». У «Белшыне» звычайна выхадзіў на замену, часам з’яўляўся ў стартавым складзе. У перадапошнім туры 23 лістапада 2013 года аформіў хет-трык у браму «Дняпра».

У студзені 2014 года вярнуўся ў магілёўскі клуб[2] і замацаваўся на пазіцыі асноўнага нападніка. У снежні 2014 года пакінуў «Дняпро»[3].

У лютым 2015 года пасля прагляду стаў іграком «Слуцка»[4]. Амаль увесь сезон 2015 быў вымушаны прапусціць з-за траўмы. У студзені 2016 года кантракт са «Слуцкам» па ўзаемнай згодзе быў разарваны[5].

У лютым 2016 года зноў стаў іграком «Дняпра»[6], якому дапамог вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў каманду[7]. У лютым 2017 года трэніраваўся з магілёўскім «Тарпеда»[8], але пазней далучыўся да «Оршы»[9]. Пачынаў сезон 2017 у якасці асноўнага нападніка аршанцаў, але ў ліпені 2017 года стала вядома аб тым, што Гаўрушка пакінуў каманду[10].

Міжнародная кар’ера правіць

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2004 Д1 Дняпро   5 0
2005 Д1 Дняпро   2 0
2006 Д1 Дняпро   22 8
2007 Д1 Дняпро   25 6
2008 Д1 Дняпро   30 14
2009 Д1 Дынама   26 8
2010 (1) Д1 Дынама   10 1
2010 (2) Д1 Нафтан   14 5
2011 Д1 Нафтан   32 6
2012 Д1 Нафтан   21 1
2013 Д1 Белшына   29 5
2014 Д1 Дняпро   31 6
2015 Д1 Слуцк   2 0
2016 Д2 Дняпро   21 2
2017 (1) Д2 Орша   8 2

Крыніцы правіць

  1. Aleksandr Gavryushko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Александр Гаврюшко стал игроком "Днепра" (руск.). football.by (21 студзеня 2014). Праверана 30 красавіка 2024.
  3. Карамушка, Образцов, Гаврюшко и Ерошенко покинули «Днепр» (руск.). by.tribuna.com.
  4. Мараховский, Залесский, Левицкий и Гаврюшко пополнили ряды "Слуцка" (руск.). football.by (9 лютага 2015). Праверана 30 красавіка 2024.
  5. "Слуцк" расстался с Зенько и Гаврюшко (руск.). football.by (12 студзеня 2016). Праверана 30 красавіка 2024.
  6. Гаврюшко подписал контракт с "Днепром", Журов покинул клуб (руск.). football.by (22 лютага 2016). Праверана 30 красавіка 2024.
  7. Сийака, Юрченко, Гаврюшко, Марков и Образов покинули "Днепр" (руск.). football.by (3 студзеня 2017). Праверана 30 красавіка 2024.
  8. Гаврюшко, Сийака и еще 4 игрока тренируются с могилевским «Торпедо» (руск.). by.tribuna.com.
  9. Гаврюшко близок к переходу в «Оршу» (руск.). by.tribuna.com.
  10. Кубок Беларуси. Анонс. “Шахтер”: легкая прогулка? (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (20 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2017.