Аляксандр Дзмітрыевіч Гронскі

Аляксандр Дзмітрыевіч Гронскі (16 студзеня 1976, Светлагорск, Гомельская вобласць) — беларускі і расійскі гісторык, кандыдат гістарычных навук. Даследуе гісторыю праваахоўных органаў і спецслужбаў Расійскай імперыі кан. XIX — пач. XX ст., а таксама беларускага нацыяналізму і гістарычных міфаў.

Аляксандр Дзмітрыевіч Гронскі
Дата нараджэння 16 студзеня 1976(1976-01-16) (48 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1999), аспірантуру гістарычнага факультэта БДУ. Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Палітычная паліцыя Расійскай імперыі і яе дзейнасць на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XIX — пачатку ХХ ст.». Дацэнт кафедры гуманітарных дысцыплін факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (Мінск); вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага даследчага інстытута сусветнай эканомікі і міжнародных адносін імя Я. М. Прымакова РАН (Масква).

Аўтар больш за 70 навуковых прац па тэмах: беларускі нацыяналізм, паўстанне 1863 — 1864 гг., праблемы канструявання нацыянальнай ідэнтычнасці, рэвалюцыйны рух у Расійскай імперыі і інш.

Узнагароджаны юбілейным медалём «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2005) за значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян, граматай Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі (2018) «за працы па адраджэнні памяці мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі)»[1].

Публікацыі правіць

Зноскі

  1. Свидетельство № 5-02/169 от 20 декабря 2018 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2022. Праверана 18 лістапада 2020.

Літаратура правіць

  • Мірановіч, Я. Найноўшая гісторыя Беларусі. — Санкт-Петербург: Невский простор, 2003. // Аb imperio. — 2006. — № 4. — С. 490—503.
  • Адамовiч, А. Да гiсторыi беларускае лiтаратуры. — Менск: Выдавец Зьмiцер Колас, 2005. // Аb imperio. — 2007. — № 2. — С. 494—499.

Спасылкі правіць