Аляксандр Мікалаевіч Казека
Аляксандр Мікалаевіч Казека (4 жніўня 1958, в. Новы Юзін, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі паэт.
Аляксандр Мікалаевіч Казека | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 4 жніўня 1958 (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | беларуская і руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся 4 жніўня 1958 г. у вёсцы Новы Юзін Кіраўскага раёна ў сям’і лесніка. У 1970 г. сям’я пераехала ў вёску Чачэвічы Быхаўскага раёна. Пасля заканчэння Чачэвіцкай сельскай школы паступіў у Арлоўскае вышэйшае ваеннае вучылішча сувязі. Служыў у Арле, Уладзівастоку, Бранску, Магілёве[1].
Пасля выхаду ў запас працаваў настаўнікам у вёсцы Чачэвічы, потым — у Магілёўскай абласной філармоніі. Пасля закрыцця філармоніі працаваў намеснікам кіраўніка Магілёўскага абласнога Цэнтра культуры і мастацтва[1].
Член праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі, член яго Праўлення і Прэзідыума, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення[2]. Член Каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый Магілёўскай вобласці[2].
Член грамадскага аб’яднання «Рускае культурна-асветніцкае таварыства», член Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру»[1].
Член рэдакцыйнага савета часопіса «Белая вежа» Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы[2].
Творчасць правіць
Піша на беларускай і рускай мовах. Аўтар кніг паэзіі «Души моей родник» (2005 г.), «Мелодия надежды» (2008 г.), «Час сяўбы» (2009 г.), паэм «Медуніца» (2012 г.), «Марыйка» (2013 г.). Акрамя таго яго вершы змешчаны ў калектыўных зборніках «Мы дзеці твае, Беларусь», «Прыдняпроўе — маё натхненне»[1].
Узнагароды правіць
Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» ІІІ і ІІ ступеняў, «70 гадоў Узброеных Сіл СССР», «90 год органам дзяржаўнай бяспекі Беларусі»[1], медалём Францыска Скарыны і інш., знакамі, шматлікімі ганаровымі граматамі і лістамі падзякі СССР, Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі[2].
Лаўрэат спецыяльнай прэміі Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта «Дасягненне» 2018 г. у намінацыі «Літаратурная дзейнасць»[2].
За шматгадовую плённую дзейнасць і прапаганду духоўных каштоўнасцей у літаратурнай творчасці імя Аляксандра Мікалаевіча Казекі ўнесена ў Кнігу славы Магілёўшчыны па выніках 2020 года[2].
Бібліяграфія правіць
- «Души моей родник» (Магілёў, 2005)
- «Мелодия надежды» (Магілёў, 2008)
- «Единственный друг» (зборнік песень М. Яцкова на словы А. Казекі) (2008)
- «Час сяўбы» (Магілёў, 2009)
- «Медуніца» (Магілёў, 2012)
- «Перекрестки судеб» (Мінск, 2014)
- «Марыйка» (Магілёў, 2017)
- «Маё сэрца навек застаецца з табой» (2019)
- «Песня роднай зямлі» (Мінск, 2020)
- «Марыйка» (Магілёў, 2020)